Skip to main content

Пастырскае слова арцыбіскупа Станеўскага на ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана

14 мая Касцёл адзначае ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана. З гэтай нагоды напярэдадні ўрачыстасці Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе духоўным і кансэкраваным асобам, а таксама вернікам Касцёла на Беларусі сваё пастырскае слова.

Continue reading

Вернікі з Багданава наведалі святыя месцы Беларусі

На пачатку мая група вернікаў з парафіі святога Міхала Арханёла ў Багданаве (Валожынскі дэканат) на чале з ксяндзом канонікам Андрэем Яркаўцом і сястрой Аленай Дварэцкай здзейснілі падарожжа па святынях Беларусі.

Continue reading

У адпустовую ўрачыстасць святога Станіслава арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію ў Лядску

8 мая ў парафіяльнае свята святога Станіслава ў Лядску (Шчучынскі дэканат, Гродзенская дыяцэзія), у першую гадавіну абрання Папы Льва XIV і ў дзень адведзінаў копіі цудоўнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай, перэгрынацыя якой па парафіях Гродзенскай дыяцэзіі адбываецца як падзяка Богу за 35 гадоў яе існавання, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў адпустовае набажэнства.

Continue reading

У Альковічах памаліліся за ксяндза інфулата Станіслава Кучынскага ў 30-ю гадавіну смерці

7 мая ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Альковічах (Вілейскі дэканат) адбылася святая Імша за спачылага ксяндза інфулата Станіслава Кучынскага, шматгадовага пробашча парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Шэметаве і першага рэктара Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, у 30-ю гадавіну з дня яго смерці.

Continue reading

Адкрываючы асобу «непахіснага абаронцы каталіцкай веры»: стваральніца мемарыяльнага дома ксяндза Станіслава Жука ў Касцяневічах дзеліцца адкрыццямі і планамі

Спадарыня Ірына Дзенісенка сустрэлася ў Беластоку (Польшча) з суаўтарам трох кніг пра шматгадовага касцяневіцкага пробашча Станіслава Жука — ксяндзом доктарам Адамам Шотам. Фонд экспазіцыі памяці вясковага святара, які евангелізаваў у тым ліку праз карэспандэнцыю, папоўніўся, дзякуючы ксяндзу Адаму, каштоўнымі выданнямі ягоных лістоў. У хуткім часе ў музеі з’явяцца таксама стэнды, прысвечаныя святарам-паплечнікам ксяндза Станіслава.

Continue reading

Толькі я і Бог. Сястра назарэтанка — аб сваім жыцці ў кангрэгацыі і паўсядзённым графіку  

Як сёстры ўваходзяць у супольнасць, чым жывуць кожны дзень і ці маюць хобі? На пытанні адказала сястра Даніэля, усмешка ад сэрца якой з’яўляецца вытанчаным упрыгожваннем чорнага хабіта (сукенкі) назарэтанкі.

Continue reading

Не браць, а аддаваць. Чым жыве і як існуе гродзенская супольнасць «Эхад»

У Гродне дзейнічае супольнасць «Эхад». Яе мэта — пошук магчымасцяў для евангелізацыі. Невялікая супольнасць за восем гадоў існавання з ідэі ператварылася ў вывераную структуру з «міні-семінарыяй для свецкіх» і строгай дысцыплінай. Пра тое, чаму ў супольнасць вядзе доўгі шлях выпрабаванняў, а таксама, як праяўляецца сапраўдная любоў да свету і людзей, у вялікім інтэрв’ю расказалі заснавальнікі «Эхада» Анатоль і Ірэна Канарскія.

Continue reading