У мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха), што на Залатой Горцы, рэгулярна адбываюцца сустрэчы людзей, якія маюць жаданне перамагчы асабісты грэх з дапамогай святых тэкстаў. Суполка пад назвай «Удзячныя» аб’ядноўвае вернікаў рознага ўзросту і стварае сапраўднае каталіцкае згуртаванне, дзе старажытныя радкі Старога Запавету становяцца інструкцыяй для сучаснага жыцця.
У Мінску дзеці павіншавалі Мітрапаліта з днём імянін
19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі завітаў у Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр, каб разам з наведвальнікамі Місіі Добрага Самараніна — дзецьмі — раздзяліць радасць сваіх імянінаў.
Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на V нядзелю Вялікага посту напярэдадні ўрачыстасці Звеставання Пана
25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у чарговы раз будзе адзначацца Сусветны дзень святасці жыцця. З гэтай нагоды Каталіцкія Біскупы Беларусі кіруюць адмысловы Пастарскі ліст да духавенства, кансэкраваных асоб, вернікаў і ўсіх людзей добрай волі.
Супольнасць «Самаранін» наведала з выступам парафію ў Жодзіне
15 сакавіка удзельнікі супольнасці «Самаранін» — інваліды, якія наведваюць Місію Добрага Самараніна, якая дзейнічае ў будынку Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра ў Мінску — наведалі дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Фацімскай у Жодзіне.
Крыжовы шлях з удзелам біскупа Андрэя Зноскі прайшоў у Копішчы
13 сакавіка ў парафіі святога Францішка ў вёсцы Копішча Мінскага раёна адбыўся адмысловы Крыжовы шлях ў выкананні хора Transitus і братоў капуцынаў, а таксама з удзелам дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Андрэя Зноскі.
У Мінску з удзелам іерархаў урачыста адзначылі гадавіну пасвячэння катэдральнага касцёла
Дзень 16 сакавіка ў літургічным календары Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адзначаны як свята Гадавіны пасвячэння катэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Сёлета прыпадае 316-я гадавіна пасвячэння галоўнага касцёла архідыяцэзіі. З гэтай нагоды ўвечары тут адбылася ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Пастырскае слова арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на ўрачыстасць святога Юзафа
З нагоды надыходзячай урачыстасці святога Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе да духавенства і вернікаў сваё слова.
16 сакавіка — гадавіна асвячэння мінскай архікатэдры
16 сакавіка 1710 года ў Мінску прайшло асвячэнне сённяшняга архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, якое здзейсніў бiскуп Вiленскi Канстанты Казiмiр Бжастоўскi.