Усе людзі пакліканыя да жыцця з Богам, і праз сакрамэнт хросту мы адказваем на гэтае пакліканне. Аднак акрамя гэтага Бог надзяляе чалавека і іншымі пакліканнямі, дарамі і задачамі, дзякуючы якім ён можа больш поўна рэалізаваць сябе і на гэтым шляху дасягнуць збаўлення, а таксама дапамагчы ў гэтым іншым. Разам з Тэрэзай Андрушчышынай, кансэкраванай свецкай асобай, доктарам тэалагічных навук, якая спецыялізавалася ў сферы сужанскіх і сямейных адносін, і, хоць у студзені бягучага года адышла ў вечнасць, пакінула пасля сябе каштоўныя даследаванні, прасочым ролю самых першых і найбліжэйшых для чалавека...
У Мінску прайшоў Крыжовы для міністрантаў
12 сакавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся Крыжовы шлях з удзелам міністрантаў горада Мінска.
Папскі ўніверсітэт і навукоўцы з ЗША ствараюць этычны код для штучнага інтэлекту
У Папскім універсітэце «Antonianum» адкрыўся міжнародны форум, прысвечаны стварэнню этычных норм і гуманітарных стандартаў у сферы развіцця штучнага інтэлекту.
У Пружанах памаліліся за спачылага біскупа Казіміра Велікасельца ў 30-ы дзень пасля смерці
10 сакавіка ў Пружанах (Пінская дыяцэзія) біскупы, святары, кансэкраваныя асобы і вернікі сабраліся на супольную малітву ў 30-ы дзень пасля смерці спачылага дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца OP.
Дзеці з парафіі ў Нарачы паўдзельнічалі ў акцыі «Скарбонка дабрыні» ад Caritas
17 лютага Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі анансавала пачатак акцыі «Скарбонка дабрыні», адрасаванай дзецям катэхетычнага ўзросту. Да ўдзелу ў ёй заахвочваў таксама ў Пасланні на Вялікі пост Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Урачыстасць аднаго з галоўных заступнікаў парафіі з удзелам біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB адзначылі ў Магілёве
4 сакавіка ў парафіі святога Казіміра, каралевіча, і святой Ядвігі, каралевы, у Магілёве, дзе нясуць служэнне айцы дамінікане, адбылося святкаванне ўрачыстасці аднаго з галоўных заступнікаў парафіі — святога Казіміра.
«Сакральная музыка павінна быць бязмэтна прыгожай»: гутарка з арганісткай пра грыгарыянскі харал і музыку ў стылі хэві-метал
Матэрыял падрыхтавала студэнтка Мінскага тэалагічнага каледжа імя святога Яна Хрысціцеля Жанна Мецеж.
Мітрапаліт Юзаф Станеўскі цэлебраваў святую Імшу ў Маладзечне ва ўрачыстасць святога Казіміра
У сераду 4 сакавіка, калі Касцёл успамінае святога Казіміра, вернікі аднайменнай парафіі ў Маладзечне, дзе нясуць служэнне браты капуцыны, віталі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, які наведаў касцёл, каб павіншаваць парафію з імянінамі і цэлебраваць урачыстую святую Імшу.