Skip to main content

«Ісці наперад і трываць у сваёй місіі з руплівасцю і без страху, сведчыць пра веру з радасцю і надзеяй»: у Будслаў прыбыла пілігрымка рухаў і супольнасцяў

2 мая, з нагоды малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і ўдзячнасці за 35 гадоў аднаўлення структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, у Нацыянальным санктуарыі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе сабраліся пілігрымы з розных рэлігійных рухаў і супольнасцяў Беларусі.

Continue reading

«Не трывожыцца сэрца вашае»: у Магілёве моладзь умацавалася Духам Святым

3 мая, у 5-ю Велікодную нядзелю, у конкатэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве адбылася ўрачыстасць удзялення сакрамэнту канфірмацыі. Гэты сакрамэнт прыняла група вернікаў, якія на працягу года рыхтаваліся да гэтага важнага этапу хрысціянскага жыцця.

Continue reading

У маі пройдзе восьмы дзень Агульнабеларускай навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!» (+тэксты)

2 мая ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе, а таксама ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдуць набажэнствы ў восьмы дзень Агульнабеларускай навэнны, дзякуючы якой Касцёл у Беларусі рыхтуецца да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і якая з’яўляецца выразам удзячнасці Богу за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Continue reading

«Viva in Christo»: у Нясвіжы адбылося пахаванне мамы ксяндза каноніка Юрыя Санько

30 красавіка ў касцёле Божага Цела ў Нясвіжы адбылася пахавальная святая Імша за святой памяці Лілію Санько, маці ксяндза каноніка Юрыя Санько, прэс-сакратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.

Continue reading

Адышла ў вечнасць маці ксяндза каноніка Юрыя Санько (+інфармацыя пра пахаванне)

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 28 красавіка на 75-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Лілія Санько, маці ксяндза каноніка Юрыя Санько, прэс-сакратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.

Continue reading