Skip to main content

Адышоў у вечнасць біскуп Казімір Велікаселец — найстарэйшы каталіцкі іерарх у Беларусі (+праграма пахавання)

Курыя Пінскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што ў нядзелю 8 лютага на 81-м годзе зямнога жыцця, 42-м годзе святарства, 27-м годзе біскупскага служэння адышоў у вечнасць біскуп Казімір Велікаселец, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі на пенсіі.

Continue reading

У Будславе з удзелам біскупа Яшэўскага адзначылі Агульнабеларускі дзень кансэкраванага жыцця

7 лютага, у першую суботу лютага, у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе прайшоў Агульнабеларускі дзень кансэкраванага жыцця, які супаў з пятым днём Агульнабеларускай навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!» Навэнна праводзіцца з нагоды падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і як выраз удзячнасці Богу за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Continue reading

У Мінску адбылася агульная катэхеза для моладзі з удзелам арцыбіскупа Іньяцыё Чэффаліа

5 лютага ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адбылася агульная катэхеза для моладзі, якую правёў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа на тэму: «Не дастасоўвайцеся да ментальнасці гэтага свету…» (пар. Рым 12, 2).

Continue reading

Капліца з ільду, збудаваная студэнтамі, сабрала 2 000 чалавек на святую Імшу пад адкрытым небам

Каля 2 000 студэнтаў Універсітэта Нотр-Дам у штаце Індыяна (ЗША), сабраліся ўвечары 2 лютага на святую Імшу пры свечках у капліцы Святога Олафа. Яны ее збудавалі са снегу, лёду і … веры.

Continue reading

Віншавальнае слова арцыбіскупа Станеўскага да ўдзельнікаў Усебеларускага Дня падзякі за дар паклікання кансэкраваных асобаў Каталіцкага Касцёла Беларусі

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Старшыня ККББ, накіроўвае віншавальнае слова да ўдзельнікаў Усебеларускага Дня падзякі за дар паклікання кансэкраваных асобаў Каталіцкага Касцёла Беларусі, што сабраліся 7 лютага ў духоўным цэнтры беларускіх католікаў — Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе, а таксама да ўсіх вернікаў, што бяруць удзел у парафіях Мітраполіі ў набажэнстве пятага дня Агульнабеларускай навэнны, падчас якой Касцёл у Беларусі рыхтуецца да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і якая...

Continue reading