Супрацоўнікі рэдакцыі віншуюць арцыбіскупа Юзафа Станеўскага з 12-годдзем біскупскага служэння
1 лютага спаўняецца 12 гадоў біскупскага служэння арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
Мітрапаліт Юзаф Станеўскі: аб дзяцінстве, пакліканні і крызісах у грамадстве. Першае вялікае інтэрв’ю іерарха (+ВІДЭА)
29 лістапада 2013 года Папа Францішак прызначыў ксяндза прэлата Юзафа Станеўскага дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі і тытулярным біскупам дыяцэзіі Табаікары. А 1 лютага 2014 ён атрымаў біскупскае пасвячэнне.
Дыяцэзіяльны душпастыр глухіх і асобаў з парушэннем слыху ў радыёэфіры распавёў пра сваё служэнне
У мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў кожную нядзелю цэлебруецца «спецыяльная» святая Імша. Яна адрозніваецца не толькі мовай, але і тым, што падчас яе выкарыстоўваюцца жэсты. Эўхарыстыя на мове жэстаў праводзіцца ў першую чаргу для людзей глухіх і з парушэннем слыху.
Апостальская адгартацыя Папы Льва XIV «Dilexi te» па-беларуску
Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ падрыхтавала пераклад на беларускую мову Апостальскай адгартацыі Папы Льва XIV Dilexi te (з лацінскай мовы – «Я палюбіў цябе») пра любоў да бедных, якая была апублікавана 4 кастрычніка 2025 года, ва ўспамін святога Францішка Асізскага.
ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Са святлом любові
У кожнай парафіі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сваё жыццё: дзесьці ціхае і спакойнае, а дзесьці — бурлівае і актыўнае. Стаўбцоўская парафія святога Казіміра абрала ісці па другім шляху.
У Бялынічах адбылася ўрачыстая Імша ў 150-ю гадавіну смерці ксяндза каноніка Люцыяна Гадлеўскага
29 студзеня ў парафіі Маці Божай Бялыніцкай у горадзе Бялынічы (Магілёўскі дэканат) адбылася ўрачыстая святая Імша, прысвечаная 150-й гадавіне смерці ксянза каноніка Люцыяна Гадлеўскага — былога пробашча Бялыніч і апошняга пастыра перад тым, як касцёл быў адабраны ў католікаў.