28 студзеня Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, прыняў удзел у мерапрыемстве, прымеркаваным да Міжнароднага дня мірнага суіснавання, якое праводзілася Офісам Пастаяннага каардынатара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН) у Рэспубліцы Беларусь сумесна з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту
У аўторак, 27 студзеня, сёлета адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр халакосту. Мерапрыемствы, прысвечаныя трагічным старонкам нашай гісторыі, праходзяць у гэтыя дні па ўсёй Беларусі.
У Іўі з удзелам прадстаўнікоў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прайшоў фестываль каляднай песні Gloria in excelsis Deo
25 студзеня ў Іўі (Гродзенская дыяцэзія) у XXIII раз адбыўся фестываль калядных песень Gloria in excelsis Deo. Сярод каля трох соцень маладых удзельнікаў і калектываў з розных дыяцэзій Беларусі асабліва адзначыліся два хоры з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: Transitus з парафіі святога Францішка ў в. Копішча Мінскага раёна і Flos carmeli з парафіі Божага Цела г. Мінска.
У Заслаўі з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча адзначылі Нядзелю Божага слова
25 студзеня ў трэцюю звычайную нядзелю арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў Эўхарыстыю ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Заслаўі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, дэканат Мінск-Захад). Набажэнства было прысвечана нядзелі Божага слова і Тыдню малітваў аб адзінстве хрысыціянаў.
У Мінску прайшло экуменічнае набажэнства
24 студзеня ў мінскай архікатэдры маліліся аб адзінстве ўсіх хрысціян прадстаўнікі рыма-каталіцкай, грэка-каталіцкай, праваслаўнай і пратэстанцкай канфесій. Удзел у сустрэчы прынялі таксама прадстаўнікі дзяржаўнай улады і Апостальскі нунцый у Беларусі.
У юбілейны год святога Францішка ў Расіі адбылася прэзентацыя выдання раннефранцішканскіх тэкстаў
Прэзентацыя кнігі «Францішак і яго браты» (М.: Выдавецтва «Гранат»), складзенай паэткай і перакладчыцай Вольгай Седаковай, адбылася 21 студзеня ў культурным цэнтры «Пакроўскія вароты». Гэта кніга перакладаў раннефранцішканскай літаратуры XIII-XIV стагоддзяў і аўтарскіх каментарыяў, прысвечаная святому Францішку Асізскаму, якая ўключае тэксты, прадыктаваныя самім святым.
Біскуп Касабуцкі віншуе супрацоўнікаў каталіцкіх СМІ з нагоды літургічнага ўспаміну святога Францішка Сальскага, апекуна каталіцкай прэсы
24 студзеня ўспамін свайго нябеснага апекуна адзначаюць журналісты, рэдактары і пісьменнікі. У 1923 годзе Папа Пій ХІ абвясціў святога Францішка Сальскага апекуном каталіцкай прэсы.