У чацвер, 2 лістапада, ва ўспамін Усіх памерлых вернікаў, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліў цэлебрацыю ў магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава.
Біскуп Яшэўскі ва ўрачыстасць Усіх Святых: Няхай Пан дапаможа нам стаць святымі
1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліў літургію ў магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава.
Набажэнства “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы” аб’яднала дзетак Беларусі
18 кастрычніка адбылася малітоўная акцыя “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы”, якая злучыла тэлемостам пяць гарадоў з усіх дыяцэзій Беларусі.
У Мінску прайшла сустрэча для моладзі Don Bosco Youth Fest
З 15 па 17 верасня у мінскай парафіі святога Яна Хрысціцеля, дзе нясуць служэнне ксяндзы салезіяне і сёстры салезіянкі, адбылася чарговая сустрэча для моладзі — Don Bosco Youth Fest.
У Мінску прадстаўлены герб Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
2 верасня, падчас урачыстасці з нагоды 225-годдзя з часу ўтварэння гістарычнай Мінскай дыяцэзіі, якая праходзіць у Мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі, быў прадстаўлены герб Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
У катэдры ў Мінску споведзь будзе адбывацца на працягу дня і з’явіцца штодзённая адарацыя
З 4 верасня ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску да сакрамэнту споведзі можна будзе прыступіць не толькі перад святымі Імшамі, але таксама на працягу дня.
Група вернікаў маладзечанскай парафіі наведала пастаяльцаў псіханеўралагічнага інтэрната
27 жніўня група вернікаў парафіі святога Казіміра ў Маладзечне (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) наведала пастаяльцаў псіханеўралагічнага дома-інтэрната горада, з якімі іх звязваюць даўнія сяброўскія адносіны.
Выйшлі кнігі з тэкстамі набажэнстваў у першыя чацвяргі, пятніцы і суботы месяца
У выдавецтве «Pro Christo» пабачылі свет выданні з матэрыяламі і тэкстамі для набажэнстваў, якія ў адпаведнасці з Распараджэннем Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага павінны праводзіцца ў кожнай парафіі нашай архідыяцэзіі ў межах Года падзякі Маці Божай і падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.