15 жніўня ў катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве адзначылі адпустовую ўрачыстасць.
У Старых Дарогах з удзелам біскупа Касабуцкага адзначылі парафіяльную ўрачыстасць
13 жніўня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Старых Дарогах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Нясвіжскі дэканат) адзначылі адпустовую ўрачыстасць.
Першы адпуст з новым пробашчам у Ракаве наведаў арцыбіскуп Кандрусевіч
У суботу 12 жніўня ў парафіі Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў Ракаве (Мінска-Магілёўская архідяцэзія, Валожынскі дэканат) адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар святога Дамініка — упершыню без шматгадовага ракаўскага пробашча ксяндза каноніка Дзмітрыя Барылы, які раптоўна адышоў у вечнасць 28 лютага на 49-м годзе жыцця і 24-м годзе святарскага служэння.
У Крывічах адзначылі 225-годдзе з часу з’яўлення ў мясцовай святыні цудадзейнай фігуры Езуса Журботнага
6 жніўня, у свята Перамянення Пана, у парафіі святога Андрэя, апостала, у Крывічах, што непадалёк ад Будслава (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Мядзельскі дэканат), урачыста адзначылі 225-годдзе з часу з’яўлення ў мясцовай святыні цудадзейнай фігуры Езуса Журботнага.
Арцыбіскуп Станеўскі і моладзь з Беларусі ўзялі ўдзел у заключнай Імшы Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне з Папам Францішкам
6 жніўня на тэрыторыі Парка Тэжу, што на ўскраіне сталіцы Партугаліі, адбылася святая Імша на заканчэнне Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне.
У Будславе адбылася першая сустрэча ў межах Года падзякі Маці Божай і падрыхтоўкі да прысвячэння Касцёла на Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
5 жніўня, у першую суботу месяца, у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбылася першая сустрэча ў межах малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.
У Бялынічах адбыліся рэкалекцыі для навучэнцаў Мінскага тэалагічнага каледжа імя святога Яна Хрысціцеля
З 21 па 23 ліпеня навучэнцы, якія сёлета скончылі першы курс Мінскага тэалагічнага каледжа імя святога Яна Хрысціцеля, зладзілі сумесны адпачынак, спалучаны з духоўнымі практыкаваннямі ў парафіі Маці Божай Бялыніцкай у Бялынічах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Магілёўскі дэканат).
Вучыўся ў Маскве, Варшаве і Венецыі, грае на аргане. Хто ён, новы пробашч катэдры ў Мінску?
У адпаведнасці з дэкрэтам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ад 4 ліпеня 2023 года, пробашчам парафіі катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску быў прызначаны ксёндз канонік Дзмітрый Пухальскі, які змяніў на гэтай пасадзе шматгадовага катэдральнага душпастыра ксяндза каноніка Антонія Клімантовіча.