Skip to main content

Author: xRoman

Ватыкан: прэс-канферэнцыя першага дня асамблеі на тэму «Канец свету? Крызісы, адказнасць, надзеі»

3-4 сакавіка ў Рыме праходзіць Міжнародная асамблея Папскай Акадэміі Жыцця, прысвечанай тэме сучасных выклікаў чалавечнасці. У сваю чаргу, Папа Францішак скіраваў да ўдзельнікаў адмысловае пасланне.

Continue reading

«Канец свету? Крызісы, адказнасць, надзеі»: распачалася міжнародная канферэнцыя Папскай Акадэміі Жыцця

Сёння, 3 сакавіка, у Папскім інстытуце Аўгустыніянум у Рыме стартуе двухдзённая міжнародная канферэнцыя на тэму «Канец свету? Крызісы, адказнасць, надзеі». Удзельнікі — нобелеўскія лаўрэаты, планетолагі, фізікі, біялогі, палеаантраполагі, тэолагі, гісторыкі — сабраліся з усяго свету, каб абмеркаваць глабальныя выклікі чалавецтва. Галоўным ініцыятарам сустрэчы выступае Папская акадэмія жыцця на чале з арцыбіскупам Вінчэнца Палья.

Continue reading

Сяброўства як крыніца надзеі. Частка II

Працяг артыкула, прысвечанага разуменню сяброўства паводле а. Паўла Фларэнскага У першай частцы мы разважалі пра сяброўства як нешта большае, чым звычайная сацыяльная сувязь. Цяпер, працягваючы нашыя разважанні, звернем увагу на тое, як Фларэнскі тлумачыць паняцце «рэўнасці» ў кантэксце любові і чаму гэтая, на першы погляд, складаная эмоцыя, аказваецца надзвычай важнай для глыбокага, сапраўднага сяброўства.

Continue reading

У Рыме праходзіць сустрэча лідараў па камунікацыі, прымеркаваная Юбілею СМІ.

27-29 студзеня ў Рыме праходзіць сустрэча лідараў камунікацыі біскупскіх канферэнцый, арганізаваная Дыкастэрыяй па камунікацыі. Мерапрыемства аб’яднала прадстаўнікоў Касцёлаў свету для абмеркавання выклікаў і перспектыў у сферы СМІ. Па даручэнню арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ў сустрэчы прымае ўдзел кс. Раман Суша.

Continue reading

Сяброўства як крыніца надзеі. Частка I.

Часта, калі мы вяртаемся дадому пасля цяжкага працоўнага дня, наша душа прагне супакою, натхнення і цеплыні. Сярод многіх рэчаў, якія даюць нам сілы, асаблівае месца займаюць сапраўдныя адносіны з людзьмі вакол. Для кожнага з нас сяброўства можа стаць не проста прыемнай магчымасцю пабыць разам, але і шляхам да глыбейшага пазнання Хрыста.

Continue reading

Межы навукі і этыка: у Рыме абмеркавалі будучыню біятэхналогій

18-19 лістапада 2024 года ў Папскай дзіцячай бальніцы Bambino Gesù — «Дзіцятка Езус» — у Рыме праходзіць сімпозіум на тэму «Этыка інжынерыі жыцця». Падчас сустрэчы эксперты абмяркоўваюць межы і перспектывы сучасных біямедыцынскіх тэхналогій, у тым ліку генетычнае рэдагаванне і сінтэтычную біялогію. Адной з асноўных тэм стала выкарыстанне тэхналогіі CRISPR/Cas9, якая дазваляе змяняць геном чалавека, адкрываючы новыя магчымасці для лячэння складаных захворванняў, але разам з тым выклікаючы этычныя пытанні. З даручэння Арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ў сустрэчы прымае ўдзел кс. Раман Суша....

Continue reading

Праект пра сінадальнасць: сімфонія як шлях да якаснага існавання

У гэтай рубрыцы мы працягваем вывучаць паняцці, звязаныя з хрысціянскім філасофскім мысленнем, засяроджваючыся на канцэпцыях, блізкіх да паняцця сінадальнасці. Праз папярэднія матэрыялы мы ўжо разгледзелі паняцці абагаўлення і ўсеадзінства. Сёння нашай тэмай стане паняцце «сімфоніі» — няпростага, але вельмі важнага паняцця, якое ўключае ў сябе адзінства чалавека з Богам і светам. Мы паспрабуем разабрацца ў тым, як гэта паняцце дапамагае чалавеку ў асобовай сталасці і ў чым праяўляецца яго метафізічны сэнс.

Continue reading

Завяршылася сустрэча моладзевай камісіі пры епіскапаце Еўропы: уражанні беларускага дэлегата

З 19 па 22 верасня ў горадзе Сант’яга-дэ-Кампастэла праходзіла сустрэча Моладзевай камісіі пры Радзе Канферэнцый Біскупаў Еўропы. Гэта была падзея, якая сабрала разам іерархаў, святароў, кансэкраваных асобаў і свецкіх лідараў з розных еўрапейскіх краін. Удзельнікі былі экспертамі ў розных сферах: душпастырства моладзі, пакліканняў і акадэмічнага душпастырства.

Continue reading

Трэці дзень сустрэчы моладзевай камісіі ў Сант’яга-дэ-Кампастэла: Сінод і Юбілей 2025

21 верасня прыпадае трэці дзень сустрэчы моладзевай камісіі пры Радзе Канферэнцый Біскупаў Еўропы ў Сант’яга-дэ-Кампастэла, які прысвечаны тэме «Ад Сінода да Юбілею: моладзь у шляху з Касцёлам». Дзень праходзіў у фармаце круглага стала, дзе выступілі некалькі дакладчыкаў, якія абмяркоўвалі сінадальны працэс і Юбілей 2025 года.

Continue reading