Author: xRoman
У Тэафана Пустэльніка ёсць прынцып жывой сімпатыі[1], якім ён апісвае прыемнасць і задавальненне чалавека ў навакольным свеце. У гэтым артыкуле паспрабуем выявіць крытэрыі як не згубіцца ў свеце прыемнасцяў і як навучыцца кіраваць сабою.
Адрозненне паміж сімпатыяй і эмпатыяй: тэалагічна-псіхалагічны аналіз
У вобласці псіхалогіі і тэалогіі паняцці сімпатыі і эмпатыі часта блытаюцца і вызначаюцца рознымі невыразнымі спосабамі. На працягу гісторыі сімпатыкамі называліся зацікаўленыя хрысціянствам, а вось эмпатыя нярэдка значыла загану. Як вызначыць гэтыя тэрміны ў сучасным разуменні? У сваім артыкуле “Адрозненне паміж сімпатыяй і эмпатыяй” (1986)[1] Ларэн Віспэ спрабуе растлумачыць гэтыя канцэпцыі і прапануе дэфініцыі, якія вылучаюць іх адрозненні.
Сінэргія і якасная змена чалавека: шлях да абагаўлення і суб’ектнасці
Артыкул даследуе паняцце “сінэргія” – узаемадзеянне чалавека з ласкай. Тлумачацца таксама такія паняцці як “абагаўленне” і “саборная сінэргія” – аснова гармоніі паміж Богам, чалавекам і светам.
Ад Іпастасі да Аблічча: дынаміка асобы ва ўсходняй тэрміналогіі
У артыкуле разглядаецца ўнікальнае разуменне паняцця асобы ў тэалогіі некаторых усходніх аўтараў. Побач з традыцыйнымі тэрмінамі, такімі як “персона” ці “іпастась”, для абазначэння асоб нярэдка ўжываецца слова “Лік”: “аблічча святых”, “твар чалавека”, “боскі Лік”. Артыкул падкрэслівае, што аблічча ўвасабляе не толькі фізічную знешнасць, але і сутнасць чалавека, яго сувязь з грамадствам. Артыкул таксама закранае тэму самасвядомасці, аўтаномнай дзейнасці і творчага супрацоўніцтва чалавека з Богам, што надае разуменню асобы...
Паняцце сімфоніі ў эклезіялогіі: адказ Айцоў Касцёла.
У даследаванні ранніх Айцоў Касцёла варта звярнуць увагу на паняцце касмічнай сімпатыі (sympátheia) – філасофскае вучэнне аб сувязі рэчаў і людзей у свеце. Дадзенае паняцце не абмяжоўваецца толькі сусветнымі з’явамі, але цесна звязана з жыццём самога Касцёла. Дзякуючы такім тэолагам як Базыль Вялікі, мы разглядаем сімпатыю як адну з асноўных функцый Касцёла.
Містычная еднасць душаў: тэалагічныя падставы
У сучасным разуменні сінадальнага ўзаемадзеяння, тэма адзінства і камуніі паміж вернікамі атрымлівае асабліва важную значнасць. Зважаючы на тое, што абмеркаванні Сінода Біскупаў 2021–2024 на тэму сінадальнасці акцэнтуюць пераважна пастырскі аспект, прапанаваны артыкул засяроджаны на духоўнай грані: містычнай камунікацыі паміж вернікамі.
Новы праект пра сінадальнасць: запоўненне пусткі ў глабальным духоўным дыялогу
У сучасныя часы ў каталіцкіх асяроддзях усё часцей чутныя такія словы як «сінадальнасць» «сінадальны стыль» ці «сінадальны шлях». І гэтымі тэмамі займаецца не толькі Сінод Біскупаў, але вакол сінадальнасці існуюць розныя ідэалогіі, якія спрабуюць уплываць на змест сінадальных паняццяў з пазіцыяй, якая супярэчыць навучанню Касцёла.