Author: xRoman
З 19 па 22 верасня ў горадзе Сант’яга-дэ-Кампастэла праходзіла сустрэча Моладзевай камісіі пры Радзе Канферэнцый Біскупаў Еўропы. Гэта была падзея, якая сабрала разам іерархаў, святароў, кансэкраваных асобаў і свецкіх лідараў з розных еўрапейскіх краін. Удзельнікі былі экспертамі ў розных сферах: душпастырства моладзі, пакліканняў і акадэмічнага душпастырства.
Трэці дзень сустрэчы моладзевай камісіі ў Сант’яга-дэ-Кампастэла: Сінод і Юбілей 2025
21 верасня прыпадае трэці дзень сустрэчы моладзевай камісіі пры Радзе Канферэнцый Біскупаў Еўропы ў Сант’яга-дэ-Кампастэла, які прысвечаны тэме «Ад Сінода да Юбілею: моладзь у шляху з Касцёлам». Дзень праходзіў у фармаце круглага стала, дзе выступілі некалькі дакладчыкаў, якія абмяркоўвалі сінадальны працэс і Юбілей 2025 года.
Другі дзень сустрэчы моладзевай камісіі епіскапатаў Еўропы: выклікі і надзеі маладога пакалення
20 верасня ў Сант’яга-дэ-Кампастэла працягнулася праца секцый па справах моладзі пры Радзе Канферэнцый Біскупаў Еўропы. Другі дзень сустрэчы быў прысвечаны абмеркаванню выклікаў і надзей сучаснай еўрапейскай моладзі.
У Сант’яга-дэ-Кампастэла распачалося пасяджэнне моладзевай камісіі епіскапатаў Еўропы
З 19 па 22 верасня ў Сант’яга-дэ-Кампастэла, Гішпанія, праходзіць сустрэча розных секцый моладзевай камісіі пры Радзе Канферэнцый Біскупаў Еўропы. Галоўная тэма сёлетняй сустрэчы – “Маладыя – моцныя і шчаслівыя ў Надзеі: сведкі Хрыста ў Еўропе сёння”.
Праект пра сінадальнасць: паняцці ўсеадзінства і саборнасці ў разуменні Льва Карсавіна
У нашай рубрыцы працягваем знаёміцца з тэрмінамі, якія сутыкаюцца з паняццем сінадальнасці. У мінулы раз мы разглядзелі тэму абагаўлення, а сёння звернемся да паняцця «ўсеадзінства», якое развіваў праваслаўны філосаф Леў Карсавін (1882-1952). Гэта канцэпцыя, якая прадстаўляе Царкву як арганічнага адзінства, заслугоўвае асаблівай увагі ў кантэксце тэалогіі саборнасці. Паводле Карсавіна, Царква з’яўляецца «ўсеадзінствам універсальным», падобным да жывога арганізма[1].
Праект пра сінадальнасць: абагаўленне і персаналізацыя ў Касцёле
Розныя мысліцелі на хрысціянскім усходзе прыбліжаліся да тэмы сінадальнасці, аналізуючы супольнасць людзей веры з розных перспектыў. Кожны з іх разглядаў нейкі асаблівы элемент Касцёла, спрабуючы глыбей зразумець узаемасувязь паміж чалавекам, супольнасцю і Богам. У чарговых артыкулах мы закранём некалькі тэалагічных тэрмінаў, якія сутыкаюцца з паняццем сінадальнасці. Зараз разгледзім гэта праз прызму паняцця абагаўлення, у наступным артыкуле пяройдзем да тэрміна ўсеадзінства і завершым паняццем сімфоніі.
Праект пра сінадальнасць: эстэтыка і псіхалогія іканапісу
Мастацтва адыгрывае важную ролю ў жыцці веруючага чалавека, бо праз эстэтыку і іканапіс можна не толькі ацаніць прыгажосць, але і адкрыць новыя шляхі да духоўнага разумення і пазнання.
Праект пра сінадальнасць: Самажаль vs. бязжаль: псіхалагічныя асновы камунікацыі
У сучасным свеце, дзе межы паміж асобамі ўсё больш размываюцца, важнасць эфектыўнай камунікацыі нельга пераацаніць. Гэты артыкул даследуе супрацьлеглыя феномены, такія як жаль па сабе і бязжаль ў кантэксце хрысціянскай псіхалогіі, падкрэсліваючы іх уплыў на міжасобасныя адносіны і асабісты рост. Як можна палепшыць вашыя міжасабовыя адносіны і дапамагчы пазбегнуць пастак маніпуляцый і сузалежнасці? Чытайце далей, каб даведацца.
Праект пра сінадальнасць: супрацоўніцтва з Божай ласкай у навучанні Тэафана Пустэльніка
Сінэргія — гэта слова грэцкага паходжання, якое ў тэалогіі значыць супрацоўніцтва чалавека з Божай ласкай. У папярэднім артыкуле мы ўжо разглядзелі гэтае паняцце агульна, а сёння прыгледзімся пра гэту тэму ў разважаннях праваслаўнага мысляра Тэафана Пустэльніка (1815 — 1894).