У апошнія дні Вялікага посту шмат вернікаў прыступаюць да сакрамэнту пакаяння, магчыма, забываючы аб зайдрасці — адным з сямi галоўных грахоў. Зайдрасць непрыкметна знешне: чалавек нікога не забіў, нічога не скраў, не чужаложыў, слова дрэннага не сказаў… Можа няма ў чым спавядацца? Як своечасова заўважыць яе ў сваім сэрцы і як змагацца? Ці можа зайздрасць стаць прычынай вечнага асуджэння чалавека? Што рабіць чалавеку, якому зайздросцяць? Ці ёсць белая зайздрасць? Пробашч барысаўскай парафіі Спаслання Духа Святога ксёндз канонік Аляксей Раманчук распавядае, чаму ігнараваць гэты грэх нельга....
Дзеля душаў чысцовых: духоўная сустрэча Апостальства дапамогі душам чысцовым адбылася ў Мінску
12 красавіка ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся дзень засяроджання для ўдзельнікаў малітоўнага руху Апостальства дапамогі душам чысцовым.
Асаблівая падрыхтоўка да Пасхі: католікі Мінска наведалі 7 стацыйных касцёлаў
У 2025 годзе на пачатку Вялікага посту па ініцыятыве Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскупа Юзафа Станеўскага былі вызначаны 7 стацыйных касцёлаў, у якіх у кожны паасобны дзень спяваюцца «Песні жальбы» пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнце. Пілігрымы наведваюць гэтыя святыні, каб разам памаліцца і падрыхтавацца да галоўнага хрысціянскага свята.
Асацыяцыя Святой Сям’і — 15 гадоў побач з беларусамі: размова з сястрой Марыяннай
У эксклюзіўнай гутарцы сястра Марыянна Алешчык CSFN дзеліцца гісторыяй 15-гадовага шляху Асацыяцыі Святой Сям’і ў Беларусі, распавядае пра непаўторны досвед духоўнага суправаджэння сем’яў і сваё адкрыццё «паклікання ў пакліканні» праз адданае штодзённае служэнне.
Пальмовая нядзеля: Папа прывітаў вернікаў на Плошчы Святога Пятра
Папа Францішак здзейсніў нечаканы візіт на Плошчу Святога Пятра, каб прывітаць 40 тысяч вернікаў, якія ўдзельнічалі ва ўрачыстай літургіі Пальмовай нядзелі.
Гасанна з вослікам: у Пальмовую нядзелю арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліў літургічнае набажэнства ў Заслаўі
13 красавіка ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Заслаўі (дэканат Мінск-Захад) арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч ўзначаліў літургічнае набажэнства Пальмовай нядзелі, падчас якой Касцёл адзначае ўрачысты ўезд Хрыста ў Ерузалем і пачатак Яго мукі.