10 чэрвеня арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, здзейсніў новае прызначэнне.
У Пінску прайшла агульнабеларуская сустрэча ўдзельніц руху «Маці ў малітве»
З 30 мая па 1 чэрвеня ў Пінску адбылася трохдзённая фармацыйная сустрэча для жанчын — удзельніц малітоўнага руху «Маці ў малітве», якая сабрала каля 130-і матуль з усіх дыяцэзій Беларусі.
У Мінску прайшла Імша падзякі за новапабудаваную святыню
8 чэрвеня ў касцёле Божага Цела ў Мінску, дзе душпастырскае служэнне ажыццяўляюць айцы кармэліты, адбылася святая Імша падзякі за будову і здзейсненае напярэдадні асвячэнне новазбудаванай святыні, якую ўзначаліў арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.
У Мінску адбылася ўрачыстасць пасвячэння новазбудаванага касцёла Божага Цела (ФОТАРЭПАРТАЖ)
7 чэрвеня ў парафіі Божага Цела і манаскай супольнасці кармэлітаў босых у Мінску адбылася «вельмі цудоўная і доўгачаканая ўрачыстасць» — пасвячэнне новазбудаванага касцёла Божага Цела. Гэты касцёл быў пабудаваны як вотум беларускага народа за дар сакрамэнту Эўхарыстыі. Душпастыры і вернікі вельмі доўга і рупліва рыхтаваліся да гэтай падзеі.
Ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB прызначаны рэгіянальным настаяцелем Салезіянскага Таварыства ў Беларусі
Супольнасць Салезіянскага таварыства святога Яна Боско ў Беларусі паведамляе, што рашэннем новаабранага Генеральнага настаяцеля Салезіянскага таварыства ксяндза Фабіё Аттарда SDB новым рэгіянальным настаяцелем у Беларусі прызначаны ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB.
У Адэльску арцыбіскуп Кандрусевіч адзначыў 44-годдзе святарства і ўдзельнічаў ва ўрачыстасці Першай Камуніі
З 31 мая па 1 чэрвеня ў парафіі ў Адэльску (Гродзенская дыяцэзія) знаходзіўся з візітам арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч. Гэтая парафія з’яўляецца роднай для іерарха.
Святло Эўхарыстыі на ўсходзе: у Магілёве адбылася святая Імша і працэсія Божага Цела вуліцамі горада
1 чэрвеня католікі горада Магілёва сабраліся ў конкатэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі на святой Імшы, якую ўзначаліў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Іерарх прыбыў у горад на Дняпры, каб узначаліць агульнамагілёўскую працэсію Божага Цела.