Skip to main content

Арцыбіскуп Станеўскі здзейсніў новае прызначэнне ў Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі

10 чэрвеня
  • 10 чэрвеня, 2025
  • Прэс-сакратарыят Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі // Catholicminsk.by

10 чэрвеня арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, здзейсніў новае прызначэнне.

У гэты дзень новапрэзбітэр ксёндз магістр Аляксандр Шыманскі быў прызначаны вікарыем архікатэдральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. Дэкрэт аб новым прызначэнні ў будынку курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Мітрапаліт асабіста ўручыў святару.

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі благаславіў ксяндза Аляксандра Шыманскага на выкананне новых душпастырскіх абавязкаў.

Нагадаем, што ксёндз Аляксандр Шыманскі прыняў святарскае пасвячэнне ў суботу 10 мая ў мінскім архікатэдральным касцёле, а ў наступны дзень, 11 мая, у гэтай жа святыні цэлебраваў прыміцыйную святую Імшу і ўдзяліў прысутным прыміцыйнае благаслаўленне.