З 1 па 3 красавіка ў Доме міласэрнасці ў гарадскім пасёлку Сапоцкін (Гродзенская дыяцэзія) прайшлі велікапосныя рэкалекцыі для супрацоўнікаў Caritas Беларусі. Трохдзённыя разважанні праводзіў ксёндз Андрэй Зайко.
Дзень засяроджання для законных сясцёр прайшоў у Мінску
3 красавіка ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры пры Місіі Добрага Самараніна ў Мінску адбыўся дзень засяроджання для законных сясцёр Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Сёстры з розных манаскіх супольнасцей сустрэліся падчас Вялікага посту, каб разам маліцца і дзяліцца досведам кансэкраванага жыцця.
У Нарачы вялікапосныя рэкалекцыі правёў біскуп Андрэй Зноска з Пінска
З 4 па 5 красавіка дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска правёў парафіяльныя рэкалекцыі ў парафіі святога Андрэя, апостала ў Нарачы.
У Нясвіжы прайшла сустрэча валанцёраў Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
5 красавіка ў будынку плябаніі парафіі Божага Цела ў Нясвіжы адбылася велікапосная сустрэча валанцёраў Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на тэму: «Велікапосная міласціна».
ФОТАФАКТ: У юбілейным 2025 годзе «пілігрымы надзеі» з Мінска і ваколіц наведалі юбілейныя святыні роднага краю
30 сакавіка пілігрымковая група мінскай парафіі святых Сымона і Алены «Спазнай свой край» разам з прадстаўнікамі іншых парафій Мінска і ваколіц здзейснілі аўтобусную пілігрымку ў найбліжэйшую юбілейную святыню суседняй Пінскай дыяцэзіі.
Стан здароўя Святога Айца паступова паляпшаецца
4 красавіка ў Ватыкане была апублікавана новая інфармацыя аб стане здароўя Папы Францішка, які працягвае лячэнне ў ватыканскім Доме святой Марты, спалучаючы яго з працоўнай дзейнасцю.
«Моцы духа, як у Марыі»: у Мінску адбыўся галоўны сход Легіёна Марыі
29 сакавіка ў касцёле Божага Цела ў Мінску сабраліся легіянеры Марыі на свой штогадовы галоўны сход – «Ацыес». Мэтай сходу для іх было бліжэй пазнаёміцца паміж сабой, умацаваць дух адзінства Легіёна. Гэты апостальскі рух свецкіх сваім прыкладам даказвае веліч хрысціянскай веры, надзеі і любові.