Skip to main content

Вялікдзень 2025. Рэзурэкцыйная працэсія ў Мінску (фотарэпартаж)

20 красавіка, у нядзелю, па вуліцах, прылеглых да архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, прайшла Рэзурэкцыйная працэсія.

Continue reading

Арцыбіскуп Кандрусевіч падчас Пасхальнай Вігіліі ў Новай Баравой: Салідарна адказаць на амаральныя выклікі сучаснасці супольным сведчаннем праўды аб Уваскрасенні

У трэці дзень Велікоднага трыдуума — Вялікую суботу, — які з’яўляецца днём жалобы, цішыні і чування перад грабніцай нашага Збаўцы Езуса Хрыста, у парафіі святога Францішка ў Копішчы (мікрараён Новая Баравая) каля Мінска (дэканат Мінск-Усход), якой апякуюцца браты капуцыны, позна ўвечары адбылася галоўная цэлебрацыя на працягу літургічнага года — святая Пасхальная Вігілія, якую ўзначаліў арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.

Continue reading

Арцыбіскуп Станеўскі падчас Пасхальнай Вігіліі: «Ты верыш, што мы ўваскрэснем? Падзяліся сваёй верай і надзеяй з іншымі»

Увечары ў Вялікую суботу, якая з’яўляецца часам цішыні і задумы побач з грабніцай Збаўцы нашага Езуса Хрыста, з асвячэння новага агню, які, у сваю чаргу, сваім полымем прагнаўшы змрок, стаў сімвалам святла Уваскрослага Хрыста, што рассеяла цемру граху і смерці, у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі распачалася Пасхальная Вігілія. Цэлебрацыю галоўнай хрысціянскай урачыстасці ўзначаліў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

Continue reading

Відэавіншаванне з Велікоднымі святамі біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB

У вігілію Вялікадня свой віншавальны відэазварот да вернікаў кіруе Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, адказны за Магілёўскі рэгіён.

Continue reading