Духоўны тэстамент Папы Францішка змяшчае ўказанні адносна яго пахавання ў Базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ. Ён быў складзены 29 чэрвеня 2022 года ў Доме святой Марты.
Прэзідэнт Лукашэнка выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю Папы Францішка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка накіраваў спачуванне камерленгу Святога Рымскага Касцёла кардыналу Кевіну Фарэлу з сувязі са смерцю Папы Францішка.
Абвешчана дата пахавання Папы Францішка
Пахаванне Папы Францішка адбудзецца ў суботу 26 красавіка. Літургія распачнецца а 10.00 па цэнтральнаеўрапейскім часе (11:00 па мінскім часе) на плошчы перад Базілікай Святога Пятра.
У Мінску з удзелам іерархаў падчас трох святых Імшаў маліліся за спачылага Папу Францішка
21 красавіка, у панядзелак Пасхальнай актавы, свет абляцела сумная вестка — у ранішніх гадзінах адышоў у вечнасць Папа Францішак. Касцёл у Беларусі не застаўся абыякавым да гэтай навіны і адразу ўзнёс свае малітвы аб жыцці вечным для спачылага Пантыфіка.
У панядзелак у актаве Пасхі ва ўзросце 88-і гадоў адышоў у вечнасць Папа Францішак
Як падае партал Catholic.by са спасылкай на Vatican News, 21 красавіка раніцай камерленга Святога Рымскага Касцёла кардынал Кевін Фарэл даслаў паведамленне з Дому святой Марты: «У 7.35 гэтай раніцы Біскуп Рыма, Францішак, вярнуўся ў дом Айца. Яго жыццё цалкам было прысвечана служэнню Пану і Яго Касцёлу».
Магілёўскія вернікі адзначылі Вялікдзень
20 красавіка, у Вялікдзень, адказны за Магілёўскі рэгіён Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў Вялікдзень. Яна адбылася ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі з удзелам шматлікіх вернікаў і мясцовых душпастыраў: ксяндза пробашча Уладзіміра Русака і ксяндза вікарыя Паўла Сідарэнкі.