Skip to main content

Прэзідэнт Лукашэнка выказаў спачуванне ў сувязі са смерцю Папы Францішка

21 красавіка

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка накіраваў спачуванне камерленгу Святога Рымскага Касцёла кардыналу Кевіну Фарэлу з сувязі са смерцю Папы Францішка.

«У Беларусі з пачуццём глыбокага смутку ўспрынялі навіну аб завяршэнні жыццёвага шляху Яго Свяцейшаства Папы Рымскага Францыска.

Шматгадовае служэнне Францыска Хрысту было напоўнена любоўю да паствы, усіх людзей, усяго свету. Як сапраўдны гуманіст і абаронца інтарэсаў простага чалавека Пантыфік унёс неацэнны ўклад у справу забеспячэння сацыяльнай роўнасці і справядлівасці. Дзейнасць Папы Рымскага стала сведчаннем глыбокай веры, мудрасці і гуманізму»,

— гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што для ўсіх, хто меў гонар сустрэцца з Яго Святасцю, ён назаўсёды застанецца прыкладам смеласці, годнасці і адданасці хрысціянскім ідэалам.

«З цеплынёй успамінаю афіцыйны візіт у Ватыкан і думкі, якімі мы абменьваліся з Францыскам у шчырых пісьмах. Удзячны за яго работу па ўмацаванні ўзаемапаважлівых адносін паміж Беларуссю і Святым Прастолам. Прыміце, Ваша Высокапраасвяшчэнства, мае шчырыя спачуванні і словы падтрымкі ў сувязі з гэтай цяжкай стратай», — адзначыў у пасланні Кіраўнік дзяржавы.