Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі са святам Вялікадня
20 красавіка
- 20 красавіка, 2025
- Catholicminsk.by

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Арцыбіскупу Мітрапаліту Мінска-
Магілёўскаму Іосіфу Станеўскаму
Ваша Эксцэленцыя!
Шчыра віншую Вас з Вялікаднем.
Узнёслая радасць гэтага свята прыносіць мір і згоду ў душы, напаўняе кожнае імгненне шчасцем.
Светлае Уваскрэсенне Хрыстова — час надзеі, абнаўлення і адраджэння жыцця, які сцвярджае вялікую сілу ўсёдаравання і любві.
Каталіцкая Царква Беларусі аб’ядноўвае вернікаў вакол сапраўдных хрысціянскіх каштоўнасцей, заклікае да ўзаемадапамогі і згуртаванасці на шляху да адзінства.
Жадаю добрага здароўя, духоўнай моцы і поспехаў у Вашым высокім служэнні.
З глыбокай павагай,
Аляксандр Лукашэнка
20 красавіка 2025 года

