Skip to main content

Вялікдзень 2025. Рэзурэкцыйная працэсія ў Мінску (фотарэпартаж)

20 красавіка
  • 20 красавіка, 2025
  • Фота: Мікіта Яфрэмаў // Catholicminsk.by

20 красавіка, у нядзелю, па вуліцах, прылеглых да архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, прайшла Рэзурэкцыйная працэсія.

Сотні вернікаў сабраліся ў гэтую раніцу, каб засведчыць аб сваёй веры ва Уваскрасенне Хрыста. Узначаліў шэсце арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Разам з ім у працэсіі прынялі ўдзел монсеньёр Кшыштаф Сэрока, Часовы павераны ў справах Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі, а таксама мясцовыя святары і дыякан.

Іерарх і святары па чарзе змянялі адзін аднаго ў нясенні Найсвяцейшага Сакрамэнту, што з’яўляецца старадаўнім пасхальным звычаем у Касцёле.

Пасля працэсіі адбылася святая Імша.

Фотарэпартаж Рэзурэкцыйнай працэсіі і святочнай Імшы прадстаўлены ніжэй.