У Навагрудку адбылася пешая пілігрымка да старажытнай капліцы святога Антонія
14 чэрвеня
- 20 чэрвеня, 2025
- Фота: з архіва парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку // Catholicminsk.by

У суботу, 14 чэрвеня, адбылося пешая пілігрымка з Навагрудка ў старажытную драўляную капліцу ў Мількавічах для ўшанавання святога Антонія Падуанскага, успамін якога адзначаўся напярэдадні.
Пілігрымка сабрала вернікаў рознага узросту, якія на працягу ўсяго шляху маліліся і праслаўлялі Бога спевам. Асноўную колькасць пілігрымаў складалі міністранты касцёла Святога Арханёла Міхала з Навагрудка.
Кульмінацыяй пілігрымкі была адпустовая святая Імша, якая сабрала вернікаў з Ліды, Ваўкавыска, Бярозаўкі, Гродна, Мінска, Дзяржынска і іншых мясцовасцей.
Капліца святога Антонія ў Мількавічах, якая калісьці была парафіяльным касцёлам, размешчана на старых каталіцкіх могілках і з’яўляецца помнікам гісторыі драўлянага дойлідства, які з кожным годам прыцягвае ўсё больш людзей.