Skip to main content

Арцыбіскуп Станеўскі адзначае 30-ю гадавіну святарскага пасвячэння

17 чэрвеня
  • 17 чэрвеня, 2025
  • Catholicminsk.by

17 чэрвеня 1995 года ў гродзенскай катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксаверыя тагачасны біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскае пасвячэнне першым ў гісторыі Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі яе выпускнікам.

Сярод іх быў сённяшні Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Разам з ім святарскае пасвячэнне прыняў ксёндз канонік Юзаф Ганьчыц, які 13 кастрычніка 2020 года адышоў у вечнасць.

Фотаздымкі: Catholic.by

Арцыбіскуп Станеўскі з нагоды 30-й гадавіны святарскага пасвячэння 17 чэрвеня будзе цэлебраваць дзве святыя Імшы падзякі ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску і запрашае ўсіх ахвотных да супольнай малітвы падзякі за яго пастырскае служэнне, а таксама аб новых пакліканнях да святарскага служэння з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсёй Беларусі.

Памаліцца за арцыпастыра можна падчас святых Імшаў а 15:00 і 18:30.

Рэдакцыя партала Catholicminsk.by сардэчна віншуе Глыбокапаважанага Мітрапаліта з юбілеем святарскага пасвячэння і жадае Божага благаслаўлення, моцнага здароўя і плённага служэння Божаму народу Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Таксама заахвочваем памаліцца аб жыцці вечным для спачылага ксяндза каноніка Юзафа Ганьчыца.

Падчас пахавання ксяндза каноніка Юзафа Ганьчыца. Ліда, 13.10.2020