7 мая ў Ватыкане распачынаюцца выбары 267-а Папы — канклаў.
Арцыбіскуп Станеўскі ўдзяляе вернікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў 9 мая
У пятніцу 9 мая, на якую прыпадае дзяржаўнае свята — Дзень Перамогі, у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўдзяляецца дыспенсацыя (вызваленне) ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў.
«Рух у радасць»: валанцёры Caritas архікатэдральнай парафіі ў Мінску наведалі Раснянскую спецыяльную школу-інтэрнат
3 мая валанцёры парафіяльнага Caritas архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску ў чарговы раз наведалі дзіцячую школу-інтэрнат у аграгарадку Расна (Магілёўская вобласць, Дрыбінскі раён).
Арцыбіскуп Кандрусевіч распавёў пра падзею «пад замком», за якой будзе сачыць увесь свет (ВІДЭА)
7 мая распачнецца канклаў — працэдура выбару новага Папы, у якой прымуць удзел 133 кардыналы выбаршчыкі. З гэтай нагоды напярэдадні падзеі на Youtube-канале «Радыё Марыя Беларусь» з’явілася інтэрв’ю з арцыбіскупам эмэрытам Тадэвушам Кандрусевічам, якое правёў у Гродне, дзе ў той момант знаходзіўся іерарх, вядучы ксёндз Павел Эйсмант на тэму маючага адбыцца канклава.
Арцыбіскуп Станеўскі прыняў удзел ва ўскладанні кветак да манумента Перамогі ў Мінску
6 мая арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі разам з прадстаўнікамі розных канфесій, якія пражываюць у Беларусі, усклаў кветкі да манумента Перамогі ў Мінску.
Адраджэнне аргана: як у Бабруйскім касцёле зноў загучала музыка
Музыка аргана вярнулася ў Бабруйскі касцёл дзякуючы Анне Капскай, якая з аднаразовага выступлення на Божае Нараджэнне стала пастаяннай арганісткай і кіраўніцай хору, адрадзіўшы музычную традыцыю святыні.
Экскурсія як іспыт: тэолагі вывучаюць касцёльную спадчыну
Навучэнцы трэцяга курса Мінскага тэалагічнага каледжа імя Святога Яна Хрысціцеля правялі незвычайны кваліфікацыйны экзамен па спецкурсе «Рэлігійны турызм», наведаўшы сем унікальных святынь на поўначы Беларусі і самастойна арганізаваўшы ўвесь маршрут.
Біскуп Касабуцкі падчас сустрэчы касцёльных рухаў і супольнасцяў Беларусі ў Будславе: Наша надзея — гэта давер Богу
Ужо на працягу некалькіх гадоў 1 мая для ўдзельнікаў розных касцёльных рухаў і супольнасцяў з’яўляецца асаблівай датай. У выходны дзень, калі многія выбіраюць адпачынак на прыродзе, сустрэчу пры шашлыках, працу на дачы ці ў вёсцы, больш за 300 вернікаў — прадстаўнікоў больш за 20-і рухаў і супольнасцяў пераважна з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі — адправілася ў Нацыянальны марыйны санктуарый у Будславе, каб перад цудадзейным абразом Найсвяцейшай Панны Марыі даверыць Богу свае малітоўныя інтэнцыі.