Skip to main content

Арцыбіскуп Кандрусевіч у Калінінградзе падчас Пастырскай канферэнцыі: У аснове ўсялякай рэформы знаходзіцца духоўнае абнаўленне

14 мая арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч па запрашэнні біскупа Клеменса Пікеля, ардынарыя дыяцэзіі святога Клеменса ў Саратаве (Расія), прыбыў у расійскі Калінінград. Сёлета менавіта там адбываецца юбілейная 25-я Пастырская канферэнцыя для духавенства і манаскіх асоб рымска-каталіцкай дыяцэзіі ў Саратаве пад назвай «Абнаўленне».

Continue reading

Арцыбіскуп Станеўскі павіншаваў найстарэйшага святара ў Беларусі з днём нараджэння

14 мая свой 94-ы дзень нараджэння адзначаў найстарэйшы ўзростам каталіцкі святар у Беларусі ксёндз Юзаф Пятушка, які жыве і служыць у парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне. З гэтай нагоды арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе яму словы віншавання.

Continue reading

Вымярэнне служэння: у Жодзіне павіншавалі з 94-м днём народзінаў найстарэйшага святара Беларусі

14 мая споўнілася 94 гады найстарэйшаму святару ў Беларусі ксяндзу Юзафу Пятушку MIC з манаскай кангрэгацыі марыянаў. З гэтай нагоды падчас святой Імшы парафіяне віншавалі з днём нараджэння дастойнага святара.

Continue reading

Арцыбіскуп Станеўскі віншуе з Міжнародным днём сям’і

У Міжнародны дзень сям’і, які быў устаноўлены Генеральнай Асамблеяй ААН у 1993 годзе і адзначаецца 15 мая, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе свае віншаванні.

Continue reading

Мінска-Магілёўская архідыяцэзіі пасля чатырохгадовага чакання атрымала новага дыяцэзіяльнага святара (ФОТАРЭПАРТАЖ)

У суботу 10 мая ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адбылася гістарычная падзея. Пасля амаль чатырох гадоў Мінска-Магілёўская архідыяцэзія атрымала новага святара ў асобе ксяндза Аляксандра Шыманскага.

Continue reading

Арцыбіскуп Кандрусевіч у Івянцы: Пастыр павінен быць са сваімі авечкамі спераду, пасярэдзіне і ззаду статка

11 мая арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію святога Аляксея ў Івянцы. Нагодай для візіту іерарха стаў надыходзячы літургічны ўспамін святога Андрэя Баболі, які будзе адзначацца 16 мая. Рэліквіі і абраз святога знаходзяцца ў івянецкім касцёле.

Continue reading