Новаабраны Папа Леў XIV правядзе першую Імшу з кардыналамі ў Сікстынскай капэле ў пятніцу, а ў нядзелю звернецца да вернікаў з малітвай Regina Coeli. У панядзелак адбудзецца аўдыенцыя для супрацоўнікаў СМІ.
Сведчыць пра прыгажосць веры: прыярытэты новага Папы
У 2023 годзе арцыбіскуп Роберт Фрэнсіс Прэвост, цяперашні Папа, а на той час нядаўна прызначаны прэфект Дыкастэрыі па справах біскупаў, даў інтэрв’ю галоўнаму рэдактару Vatican News Андрэа Тарнелі, у якім акрэсліў некаторыя са сваіх прыярытэтаў.
Незвычайны шлях Папы Льва XIV
8 мая Каталіцкі Касцёл сустрэў новага Пастыра. Кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост, які нарадзіўся ў Чыкага 14 верасня 1955 года, быў абраны Папам. Ён становіцца першым Пантыфікам са Злучаных Штатаў Амерыкі і першым з Ордэна агустынцаў у гісторыі Касцёла.
Папа Леў XIV у сваім першым звароце заклікаў да міру ў свеце
«Супакой вам!» — такімі словамі Леў XIV пачаў свой першы зварот, які скіраваў да Касцёла і ўсяго свету ўвечары 8 мая 2025 года з лоджыі благаслаўленняў Базілікі Святога Пятра.
Habemus Papam: у другі дзень канклава абраны новы Папа Леў XIV
8 мая прыблізна ў 19:10 па мінскім часе над Сікстынскай капэлай з’явіўся белы дым, абвяшчаючы свету аб паспяховым абранні новага Пантыфіка. Тысячы вернікаў, сабраных на Плошчы Святога Пятра, сустрэлі гэтую навіну воклічамі радасці і апладысментамі.
Першы тур канклава не вызначыў Папу
Пасля першага галасавання на канклаве 7 мая над Сікстынскай капэлай з’явіўся чорны дым — знак таго, што кардыналы пакуль не абралі новага Пантыфіка.
Арцыбіскуп Станеўскі падчас святой Імшы за выбар новага пантыфіка: Абранне новага папы — гэта не проста замена асоб, гэта вяртанне апостала Пятра
7 мая ў 15:00 у катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску, у дзень, калі ў Рыме распачанаецца канклаў, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, узначаліў цэлебрацыю святой Імшы аб выбары папы.
Арцыбіскуп Станеўскі віншуе працаўнікоў радыё, тэлебачання і сувязі з іх прафесійным святам
7 мая ў Беларусі адзначаецца Дзень працаўнікоў радыё, тэлебачання і сувязі. У гэты дзень арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі кіруе ім віншаванні з нагоды іх прафесійнага свята.