18 мая арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, знаходзячыся ў расійскім Калініградзе, дзе па запрашэнні біскупа дыяцэзіі святога Клеменса ў Саратаве Клеменса Пікеля ўдзельнічаў у 25-й Пастырскай канферэнцыі, наведаў дзве рымска-каталіцкія парафіі: парафію Святой Сям’і і парафію Святога Адальберта.
Прэзідэнт Лукашэнка павіншаваў Папу Льва XIV з днём урачыстага распачацця пантыфікату
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Папу Льва XIV з днём урачыстай інаўгурацыі пантыфікату.
Дзве дэлегацыі з Беларусі ўдзельнічалі ва ўрачыстасці распачацця пантыфікату Папы Льва XIV
Ва ўрачыстай святой Імшы на распачацце пантыфікату Папы Льва XIV удзельнічалі дзве дэлегацыі з Беларусі.
У Ватыкане прайшла ўрачыстая інаўгурацыя пантыфікату Льва XIV
18 мая на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане з нагоды ўрачыстай інаўгурацыі пантыфікату Льва XIV сабраліся вернікі з розных кантынентаў у колькасці каля 250 тысяч, прадстаўнікі больш як 150 дзяржаў, дэлегацыі розных хрысціянскіх канфесій і рэлігій.
Служба папскіх літургічных цэлебрацый растлумачыла абрады і сімвалы падчас святой Імшы на пачатак пантыфікату Папы Льва XIV
Святая Імша на пачатак пантыфікату Папы Льва XIV адбудзецца ў нядзелю, 18 мая, на Плошчы Святога Пятра.
Апублікаваны афіцыйны фотаздымак папы Льва XIV
Святы Пасад апублікаваў афіцыйны фотаздымак папы Льва XIV. Яго можна спампаваць бясплатна і выкарыстоўваць у парафіях і дыяцэзіях. Камерцыйнае выкарыстанне забаронена.
Арцыбіскуп Кандрусевіч падзяліўся сваімі ўспамінамі і разважаннямі пра сённяшняга наступніка «працоўнага Папы»
8 мая, на другі дзень канклава, падчас 4-а галасавання кардыналы выбаршчыкі абралі новага Папу, якім стаў амерыканскі кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост. З балкона ватыканскай Базылікі Святога Пятра было абвешчана, што новы Пантыфік абраў сабе імя Леў XIV. З нагоды абрання Папы Льва XIV на Youtube-канале «Радыё Марыя Беларусь» з’явілася інтэрв’ю, якое правяла вядучая Вікторыя Кароль-Маўчанская з арцыбіскупам эмэрытам Тадэвушам Кандрусевічам на тэму новага пантыфікату.
ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Духоўны сын святога Вінцэнта Палоцці родам з Беларусі быў пасвечаны ў ступені прэзбітэрату
10 мая ў польскім Алтажэве святарскае пасвячэнне прыняў палатын з Беларусі дыякан Віталій Міцкевіч.