Skip to main content

Апублікаваны афіцыйны фотаздымак папы Льва XIV

  • 17 мая, 2025
  • Паводле Vatican News PL

Святы Пасад апублікаваў афіцыйны фотаздымак папы Льва XIV. Яго можна спампаваць бясплатна і выкарыстоўваць у парафіях і дыяцэзіях. Камерцыйнае выкарыстанне забаронена.

На фотаздымку выява Святога Айца з подпісам Папы ўнізе: Leo P.P.XIV, а ў левым ніжнім куце — папскі герб.

Фотаздымак можна спампаваць па спасылцы ТУТ>>>

Як абвясціў Святы Пасад, фотаздымак даступны бясплатна і можа быць выкарыстаны толькі ў інстытуцыйных мэтах. Катэгарычна забаронена выкарыстанне гэтай выявы ў любых іншых мэтах, у тым ліку ў камерцыйных.

Для атрымання дадатковай інфармацыі або адпраўкі запыту можна наведаць старонку https://photo.vaticanmedia.va/ або адправіць ліст на электронны адрас pubblicazioni.photo@spc.va.