Кангрэгацыя Святога Арханёла Міхала ў Беларусі святкуе прыгожы юбілей: у верасні гэтага года споўніцца роўна сто гадоў з таго дня, як першыя міхаліты прыбылі ў вёску Дзеткавічы, што пад Баранавічамі, каб адкрыць выхаваўчы дом для хлопчыкаў-сірот у маёнтку, ахвяраваным графіняй Гэленай Ельскай.
ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: «Усё па тваім прыкладзе, о святы ойча Юзэфе!»
Дзень успаміну святога Юзафа, рамесніка, стаў у стаўбцоўскім касцёле святога Казіміра днём нараджэння Ружанцовага кола ў гонар святога Юзафа.
У Ватыкане прадстаўлены герб Папы Льва XIV
Дзяржаўны сакратарыят Яго Святасці прадставіў афіцыйны герб Папы Льва XIV, які спалучае элементы яго біскупскага герба з сімволікай Ордэна аўгустынцаў і традыцыйнымі папскімі атрыбутамі.
Стала вядомай дата інаўгурацыйнай святой Імшы Папы Льва XIV
Прэфектура Папскага дому паведаміла, што ўрачыстая святая Імша, якая пазначыць пачатак пантыфікату Папы Льва XIV, будзе цэлебравацца ў нядзелю 18 мая ў 10:00 на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане.
Леў XIV у першай гаміліі: быць Касцёлам, які асвятляе цемру свету
9 мая Папа Леў XIV узначаліў святую Імшу за Касцёл. Літургія на завяршэнне канклава прайшла ў Сікстынскай капэле Апостальскага палаца ў Ватыкане. Разам з новым Папам малілася Калегія кардыналаў.
«“Ты – Хрыстус, Сын Бога жывога” (Мц 16,16). Гэтымі словамі Пётр, калі Настаўнік спытаўся яго разам з іншымі вучняў пра іх веру ў Яго, выказвае ў сціслай форме той скарб, які ўжо дзве тысячы гадоў Касцёл захоўвае, паглыбляе і перадае праз апостальскую пераемнасць»,
— такімі словамі Леў XIV пачаў сваю першую гамілію, прамоўленую ў якасці Папы.
Пантыфік нагадаў, што Езус — гэта адзіны...