Skip to main content

Стала вядомай дата інаўгурацыйнай святой Імшы Папы Льва XIV

18 мая

Прэфектура Папскага дому паведаміла, што ўрачыстая святая Імша, якая пазначыць пачатак пантыфікату Папы Льва XIV, будзе цэлебравацца ў нядзелю 18 мая ў 10:00 на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане.

Так, паводле інфармацыі Святога Пасаду, 11 мая Леў XIV правядзе першую малітву Regina Coeli з лоджыі ватыканскай базілікі.

«Сустрэча з вернікамі падчас Regina Coeli стане першай магчымасцю для пілігрымаў атрымаць бласлаўленне новаабранага Папы»,

— адзначаецца ў камунікаце Прэфектуры Папскага дому.

Інаўгурацыйная Імша – глыбокі духоўны момант для ўсяго Касцёла.

Пасля інаўгурацыійнай Імшы 20 мая Папа наведае Базіліку Святога Паўла па-за Мурамі, а 21 мая правядзе першую агульную аўдыенцыю.

Цыкл афіцыйных падзей працягнецца 25 мая, калі Папа Леў XIV наведае Латэранскую Базіліку і Базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, што традыцыйна сімвалізуе яго ўступленне на пасаду Біскупа Рыма і зямнога галавы Каталіцкага Касцёла.