«Рух у радасць»: валанцёры Caritas архікатэдральнай парафіі ў Мінску наведалі Раснянскую спецыяльную школу-інтэрнат
- 6 мая, 2025
- Тэкст і фота: Алеся Гедроіц // Catholicminsk.by

3 мая валанцёры парафіяльнага Caritas архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску ў чарговы раз наведалі дзіцячую школу-інтэрнат у аграгарадку Расна (Магілёўская вобласць, Дрыбінскі раён).
Пры падтрымцы Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і дзеючай акцыі «Рух у радасць» яны прывезлі дзецям інклюзіўную гульнявую пляцоўку, а таксама падзяліліся цяплом сваіх сэрцаў.
Дзеці ў сваю чаргу падаравалі дарослым свае бясцэнныя эмоцыі, шчырыя ўсмешкі і запрашалі зноў прыязджаць у госці.

Валанцёры выразілі вялікую радасць з таго, што, акрамя яркіх успамінаў і добрых слоў, падапечныя школы-інтэрната атрымалі заўсёды неабходныя прадметы гігіены ад архідыяцэзіяльнага Caritas, а архікатэдральны парафіяльны аддзел касцёльнай дабрачыннай арганізацыі падрыхтаваў кожнаму дзіцяці салодкі падарунак.
Арганізатары мерапрыемства дзякуюць Богу і кожнаму, хто прычыніўся да яго правядзення, прычыняючыся да справы нясення міласэрнасці іншым.











