Skip to main content

ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Памяць пра спачылых святароў: успаміны вернікаў. Частка сёмая

Лістапад, месяц асаблівай малітвы за памерлых, паціху набліжаецца да завяршэння. Аднак нашыя прыватныя малітвы за спачылых будуць штодня гучаць і далей. У іх не забудзьмася ўзгадаць пра святароў, якія вялі нас да Бога і адышлі ў вечнасць. Сённяшнюю апошнюю частку з цыклу ўспамінаў вернікаў мы прысвецім ксяндзу Рышарду Юніку, шматгадоваму пробашчу парафіі святога Юзафа ў Рубяжэвічах (Стаўбцоўскі дэканат).

Continue reading

Камісія Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ падрыхтавала тэксты на закрыццё Юбілейнага года 2025

28 снежня 2025 года ў Свята Святой Сям’і ў мінскім катэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і ў магілёўскай конкатэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама ў катэдральных касцёлах іншых беларускіх каталіцкіх дыяцэзій падчас Эўхарыстыі адбудзецца абрад урачыстага закрыцця Юбілейнага года. Катэдральны і конкатэдральны касцёлы стануць адзінымі месцамі сярод святыняў Беларусі, дзе будуць праведзеныя цэлебрацыйныя мерапрыемствы з узнясеннем падзякі Пану Богу за пражыты Юбілейны год і ўдзяленнем урачыстага благаслаўлення вернікам.

Continue reading

У Нарачы адбылася патранальная ўрачыстасць рэгіянальнага вікарыята кармэлітаў босых у Беларусі

20 лістапада, у літургічны ўспамін святога Рафала Каліноўскага, кармэліты босыя ў Беларусі перажывалі свята свайго апекуна і заступніка, а таксама дзень засяроджання.

Continue reading

ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Новыя міністранты ў парафіі ў Багданаве — радасць для ўсёй супольнасці

23 лістапада, у нядзелю Хрыста Валадара Сусвету, у парафіі Святога Міхала Арханёла ў Багданаве (Валожынскі дэканат) адбылася значная падзея. У гэты дзень былі ўрачыста прынятыя ў міністранты 2 хлопчыкі. Для адносна невялікай парафіі, дзе зусім няшмат дзяцей і моладзі і пераважае вялікі адсотак людзей сталага ўзросту, гэта сапраўды радасная падзея. 

Continue reading

ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Памяць пра спачылых святароў: успаміны вернікаў. Частка шостая

Працягваем публікаваць успаміны вернікаў пра памерлых душпастыраў, заахвочваючы да малітоўнай памяці пра іх. Сёння даніну павагі аддамо ксяндзу Зыгмунту Абартуху, у 1990-2001 гадах пробашчу парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Касцяневічах (Вілейскі дэканат, Мінска-Магілёўская дыяцэзія).

Continue reading

In unitate fidei: ліст Папы да 1700-годдзя Нікейскага Сабору

23 лістапада ва Урачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету, і за некалькі дзён да пачатку падарожжа Святога Айца ў Турцыю, у межах якога ён наведае месцы, звязаныя з Нікейскім cаборам, быў апублікаваны Ліст Папы In unitate fidei («У адзінстве веры»), паведамляе Беларуская служба Vatican News.

Continue reading

ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Памяць пра спачылых святароў: успаміны вернікаў. Частка пятая

Працягваем публікаваць успаміны вернікаў пра памерлых душпастыраў, заахвочваючы да малітоўнай памяці пра іх. Сёння даніну павагі аддамо ксяндзу Казіміру Дарашкевічу, шматгадоваму пробашчу парафіі святога Станіслава ў Даўгінаве (Вілейскі дэканат, Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

Continue reading