Skip to main content

Пастырскае слова біскупа Гродзенскага да моладзі на 40-ы Сусветны дзень моладзі ва Урачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету

Напярэдадні 40-га Сусветнага дня моладзі, які адзначаецца ў нядзелю 23 лістапада ва Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй кіруе сваё слова да маладых вернікаў Касцёла Беларусі.

Continue reading

Слова Мітрапаліта Станеўскага на Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету

Напярэдадні Урачыстасці Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, якое сёлета адзначаецца ў нядзелю 23 лістапада, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе сваё слова да святароў, кансэкраваных асоб і ўсіх вернікаў.

Continue reading

У Бараўлянах прайшла фармацыйная сустрэча для духавенства і свецкіх

17 лістапада ў Бараўлянах распачаўся новы этап фармацыйный праграмы, накіраваны на павышэнне кампетэнцыі духавенства і свецкіх супрацоўнікаў Беларусі ў душпастырскай і арганізацыйнай дзейнасці. Праграма аб’ядноўвае розныя пакліканні і формы служэння, прапаноўваючы сучасны падыход да падрыхтоўкі тых, хто нясе адказнасць за фарміраванне жывых і ўстойлівых хрысціянскіх супольнасцяў.

Continue reading

«Сустрэча са Святым Духам»: у Навагрудку прайшлі духоўныя выходныя Альфа-курса

З 14 па 16 лістапада сцены гістарычнага рэкалекцыйнага дома пры касцёле святога Арханёла Міхала ў Навагрудку сталі прытулкам для асабістай сустрэчы з Божай ласкай. На працягу трох дзён тут ладзіліся рэкалекцыі пад назвай «Выходныя з Духам Святым», арганізаваныя ў фармаце папулярнага Альфа-курса. Гэтая духоўная ініцыятыва аб’яднала каля шасцідзесяці чалавек — вернікаў са сталіцы, з парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы, якія імкнуліся глыбей пазнаць сваю веру і адкрыць сэрцы для дзеяння Трэцяй Асобы Найсвяцейшай Тройцы.

Continue reading

Прэс-служба Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі паведамляе пра вызваленне зняволеных святароў

Прэс-служба Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў сваім Паведамленні кіруе словы падзякі ўсім, хто спрычыніўся да вызвалення з калоніі зняволеных святароў, сярод якіх айцец аблат Анджэй Юхневіч, які служыў у Віцебскай дыяцэзіі, і ксёндз Генрых Акалатовіч, былы пробашч парафіі Святога Юзафа ў Валожыне.

Continue reading

У Беразіне адзначылі ўрачыстасць Маці Божай Міласэрнасці

16 лістапада бярэзінскія вернікі ў браме сваёй святыні сустракалі Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB.

Continue reading

У Мінску прайшла сустрэча душпастырства працаўнікоў адукацыі і выхавання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

15 лістапада ў сталічнай парафіі Святога Духа адбылася чарговая сустрэча працаўнікоў адукацыі і выхавання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Continue reading