Author: Павел Эйсмант
У нядзелю 7 верасня Папа Леў XIV абвесціць святымі благаслаўлёных П’ера Джорджо Фрасаці і Карло Акуціса. Апошні з іх вядомы ў свеце як «апостал Эўхарыстыі» і «кібер-апостал інтэрнэту». З гэтай нагоды Старшыня Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB кіруе да святароў, манаскіх асоб і вернікаў адмысловае Паведамленне.
Біскуп Уладзімір Гуляй запісаў адмысловы відэазварот, заахвочваючы вернікаў да ўдзелу ў рэкалекцыях пакаяння ў Навагрудку
У сваім відэазвароце, змешчаным на Youtube-канале «Catholicby», біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй заахвочвае ўсіх жадаючых прыняць удзел у рэкалекцыях пакаяння за Беларусь.
Апостальскі нунцый арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа наведаў парафію ў Стоўбцах
31 жніўня, у першую гадавіну кансэкрацыі касцёла святога Казіміра ў Стоўбцах, мясцовыя парафіяне і госці з хваляваннем і радасцю прымалі шаноўнага госця ― Апостальскага нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупа Іньяцыё Чэффаліа, які ўзначаліў святую Імшу і раздзяліў з прысутнымі ўрачыстасць.
У Гродне з удзелам каманды з Мінска прайшла ХІІІ Парафіяда дзяцей і моладзі — «свята веры, надзеі і творчасці»
З 29 па 30 жніўня ў Гродне прайшла ХІІІ Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі — духоўна-культурная падзея, якая згуртавала разам юных вернікаў.
У Баранавічах прайшлі рэкалекцыі для легіянераў Марыі з усёй Беларусі
З 22 па 24 жніўня ўдзельнікі руху «Легіён Марыі» мелі магчымасць паўдзельнічаць у духоўных практыкаваннях, якія праводзіў айцец кармэліт Аркадзь Куляха ў сценах Катэхетычнага каледжы імя Зыгмунда Лазінскага ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія).
Віншаванні арцыбіскупа Станеўскага з нагоды пачатку новага навучальнага і катэхетычнага года 2025/2026
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе віншаванні настаўнікам, катэхетам, вучням і ўсім супрацоўнікам сферы адукацыі з нагоды пачатку новага навучальнага і катэхетычнага года.
Пастырскі ліст Старшыні Камісіі ККББ па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы біскупа Уладзіміра Гуляя на новы навучальны і катэхетычны год 2025/2026
1 верасня распачынаецца новы навучальны і катэхетычны год 2025/2026. З гэтай нагоды біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, які ў Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі адказвае за каталіцкую адукацыю і катэхізацыю, кіруе вернікам нашай краіны Пастырскі ліст.
