Палатын з Беларусі прыняў дыяканскае пасвячэнне
- 13 кастрычніка, 2025
- Тэкст: дк. Павел Мікулка SAC / Фота: Оля Станкевіч // Catholicminsk.by
11 кастрычніка ў семінарыйна-парафіяльным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы Апосталаў у Алтажэве (Польшча) адбылося пасвячэнне дыяканаў для Таварыства Каталіцкага Апостальства (айцы палатыны).
Сярод кандыдатаў сакрамэнт пасвячэння ў ступені дыяканату прыняў выпускнік Вышэйшай духоўнай семінарыі ксяндзоў палатынаў Павел Мікулка з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Германішках.

Пасвячэнне дыяканату ўдзяліў біскуп Плоцкай дыяцэзіі (Польшча) Шымон Стулкоўскі.
На пачатку цэлебрацыі рэктар семінарыі прывітаў удзельнікаў урачыстасці. Асаблівае прывітанне ён скіраваў святарам і гасцям з Беларусі на беларускай мове — роднай мове дыякана Паўла.
У прамоўленай гаміліі біскуп Шымон заахвоціў кандыдатаў да дыяканату верна ісці за Хрыстом. Ён пажадаў ім плённага служэння ў якасці дыяканаў, а таксама добрай падрыхтоўкі да святарскага пасвячэння.




