Skip to main content

Author: Павел Эйсмант

Арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліў працэсію і святую Імшу на могілках у родным Адэльску

Вечарам 1 лістапада арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, які прыбыў у сваю родную парафію Адэльск на Гродзеншчыне, правёў працэсію за памерлых на мясцовых могілках, пасля якой там жа, на спецыяльна адведзенай пляцоўцы, узначаліў Эўхарыстыю.

Continue reading

Арцыбіскуп Кандрусевіч ва ўрачыстасць Усіх Святых: «Бог ацэньвае нас па іншай шкале, чым людзі»

Урачастасць Усіх Святых і ўспамін Усіх памерлых вернікаў арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч традыцыйна адзначыў у сваёй роднай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску (Гродзенская дыяцэзія, дэканат Гродна-Захад).

Continue reading

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі здзейсніў новыя прызначэнні ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

29 кастрычніка падчас пастырскай сустрэчы святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, абвясціў пра новыя прызначэнні.

Continue reading

Падчас пастырскай сустрэчы ў Мінску прысутныя павіншавалі арцыбіскупа Кандрусевіча з імянінамі

29 кастрычніка ў касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адбылася пастырская сустрэча святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Continue reading

У Нацыянальным санктуарыі і парафіях Беларусі пройдзе другі дзень Агульнабеларускай навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!» (+ТЭКСТЫ)

З нагоды малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і ўдзячнасці за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі 8 лістапада ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе (а таксама 1 лістапада ў парафіях) пройдзе другі дзень Агульнабеларускай навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!».

Continue reading

Каля 500 вернікаў з Беларусі слухалі катэхезу Льва XIV на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане і маліліся ў ватыканскай базыліцы

У сераду 22 кастрычніка каля пяцісот вернікаў з Беларусі, пераважна з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, разам са сваімі іерархамі і святарамі прысутнічалі на агульнай аўдыенцыі Папы Льва XIV на Плошчы Святога Пятра і здзейснілі пілігрымку да сэрца Каталіцкага Касцёла — Базылікі Святога Пятра.

Continue reading

Арцыбіскуп Кандрусевіч наведаў парафію ў Нароўлі, дзе ўдзяліў вернікам сакрамэнт канфірмацыі

18 кастрычніка арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію Узвышэння Святога Крыжа ў Нароўлі (Мазырскі дэканат, Пінская дыяцэзія) з нагоды святкавання 35-годдзя яе адраджэння. У далёкім 1991 годзе іерарх асвяціў пляцоўку і вуглавы камень пад будоўлю новай святыні.

Continue reading