Арцыбіскуп Кандрусевіч ва ўрачыстасць Усіх Святых: «Бог ацэньвае нас па іншай шкале, чым людзі»
- 3 лістапада, 2025
- Фота: з архіва парафіі ў Адэльску // Catholicminsk.by
Урачастасць Усіх Святых і ўспамін Усіх памерлых вернікаў арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч традыцыйна адзначыў у сваёй роднай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску (Гродзенская дыяцэзія, дэканат Гродна-Захад).
Раніцай 1 лістапада дастойны іерарх узначаліў святую Імшу ў гонар Усіх Святых. Разам з ім прысутнічаў пробашч парафіі, ксёндз канонік Віктар Мыслюк, канцлер курыі Гродзенскай дыяцэзіі ксёндз канонік Аляксандр Мацкевіч і сакратар іерарха ксёндз Павел Эйсмант.

У прамоўленай гаміліі арцыпастыр падкрэсліў, што ўрачыстасць Усіх Святых дае магчымасць ушанаваць вядомых, а таксама не вядомых нам, але вядомых Богу, святых. «Можна сказаць — недацэненых герояў», — растлумачыў ён. Гэтая ўрачыстасць паказвае, што Бог заўважае змаганні ўсіх людзей на шляху да святасці.
Імшальныя чытанні, якія Касцёл прапануе на гэты дзень, заўважыў іерарх, нагадваюць аб тым, што Божая любоў распаўсюджваецца на кожнага чалавека. Гэта азначае, што ўсе людзі пакліканыя да святасці і ніхто не выключаны з магчымасці атрымаць вечную ўзнагароду.
— навучаў арцыпастыр.

У Евангеллі Езус прадстаўляе перад слухачамі восем благаслаўленняў. Паводле сцвяржэння арцыпастыра, яны з’яўляюцца крытэрыямі святасці і даюць вернікам надзею.
— падкрэсліў прамоўца.
Напрыканцы гаміліі арцыбіскуп заахвоціў прысутных браць прыклад са святых, даверыцца Божай любові і жыць паводле васьмі благаслаўленняў Хрыста, якія з’яўляюцца ўказальнікамі шляху да неба.













