Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі здзейсніў новыя прызначэнні ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
29 кастрычніка
- 30 кастрычніка, 2025
- Прэс-служба архідыяцэзіяльнай курыі / Фота: кс. Павел Эйсмант // Catholicminsk.by
29 кастрычніка падчас пастырскай сустрэчы святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, абвясціў пра новыя прызначэнні.
- Ксёндз Сяргей Лянга звольнены з пасады пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзераўной і прызначаны пробашчам парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла ў Чавусах.
- Ксёндз Міхал Бубен звольнены з пасады пробашча парафіі Святых Пятра і Паўла ў Шклове і прызначаны пробашчам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзераўной.
- Ксёндз Павел Сідарэнка звольнены з пасады вікарыя парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Станіслава ў Магілёве (конкатэдра) і прызначаны пробашчам парафіі Святых Пятра і Паўла ў Шклове.
- Ксёндз Аляксандр Улас прызначаны вікарыем парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Станіслава ў Магілёве (конкатэдра).
- Ксёндз Мікалай Гракаў прызначаны вікарыем парафіі Божага Цела ў Нясвіжы.
- Ксёндз Валерый Даўгуль прызначаны вікарыем парафіі Святога Казіміра ў Стоўбцах.
Святары, прысутныя на сустрэчы, а таксама, паводле кананічнага права, ксёндз канонік Мар’ян Шэршань, дэкан Стаўбцоўскага дэканата, атрымалі дэкрэты з рук арцыпастыра ў будынку курыі.





