Арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліў працэсію і святую Імшу на могілках у родным Адэльску
- 3 лістапада, 2025
- Фота: Паліна Аблажэвіч, Даніэль Гняцецкі // Catholicminsk.by
Вечарам 1 лістапада арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, які прыбыў у сваю родную парафію Адэльск на Гродзеншчыне, правёў працэсію за памерлых на мясцовых могілках, пасля якой там жа, на спецыяльна адведзенай пляцоўцы, узначаліў Эўхарыстыю.
Праходзячы праз могілкі, іерарх, згодна з літургічнымі прадпісаннямі, пяць разоў затрымліваўся, каб маліцца за памерлых святароў, бацькоў і продкаў, родных і дабрадзеяў, забітых і ахвяраў войнаў і ўсіх памерлых. Пасля прамаўлення адпаведных малітваў ён акрапляў асвячонай вадой навакольныя магілы.

У гаміліі падчас святой Імшы арцыпастыр заўважыў, што, «як прырода восенню замірае і потым вясной ажывае, так сама дзеецца і з чалавекам. Фізічны адыход чалавека не азначае духоўнага сыходу».
Успамін Усіх памерлых вернікаў, паводле іерарха, з’яўляецца лагічным прадаўжэннем урачыстасці Усіх Святых і падкрэслівае праўду хрысціянскай веры аб еднасці святых.
— навучаў арцыбіскуп.

Ён звярнуў увагу, што веруючыя хрысціяне павінны глядзець на смерць праз прызму праўды Уваскрасення Хрыста. У яе святле смерць не з’яўляецца канцом існавання чалавека, але пераходам у іншае вымярэнне. Таму на могілках, паводле пераканання арцыпастыра, яны не павінны шукаць памерлых, а тых, якія жывуць у Бога. Магіла — гэта толькі знашняя абалонка. Душы памерлых знаходзяцца ў Божых руках.
— сказаў іерарх.

Ён нагадаў сабраным, што памерлыя самі сабе не могуць дапамагчы, таму патрабуюць, каб вернікі маліліся за іх і здабывалі для іх адпусты, «якія з’яўляюцца ключом да неба». Таму прамоўца заклікаў слухачоў не ленавацца «павярнуць яго ў дзвярах, якія вядуць у краіну вечнага шчасця».
Арцыбіскуп Кандрусевіч узгадаў таксама каталіцкае вучэнне пра чысцец. Ён адзначыў, што яно з’яўляецца праяўленнем Божай міласэрнасці, бо дазваляе душам чысцовым ачысціцца са сваіх правінаў. «Мы, якія жывём на зямлі, можам прыспешыць гэты працэс», — падкрэсліў іерарх і дадаў, што, успамінаючы пра памерлых, вернікі павінны памятаць таксама і пра сябе.
— папярэдзіў прысутных арцыпастыр.

Узгадваючы юбілейны год надзеі, прамоўца рашуча падкрэсліў: «Наша надзея ў Хрысце. Яна змяняе спосаб успрыняцця смерці».
Далей іерарх выкарыстаў у сваёй гаміліі мову сімвалаў: «Хрысціянскім сімвалам надзеі ёсць якар, які выкарыстоўваецца падчас шторму на моры, каб карабель не затануў. Нашае жыццё падобнае да карабля на ўзбураным моры граху і розных спакусаў. Мы не ведаем, з якім багажом станем перад Богам. Магчыма і нам патрэбна будзе чыясьці малітва».
Напрыканцы арцыпастыр прывёў вернікам словы Хрыста: «Благаславёныя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць» (Мц 5, 7).
— гэтыя словы іерарха прагучалі як «духоўны лайфхак» для вернікаў.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч завяршыў гамілію заклікам: «Няхай Езус, Боскі якар, сцеражэ нас ад грахоўных штормаў у пілігрымцы да вечнасці, а нашых памерлых увядзе ў радасць вечнага шчасця».

Праходзячы дарожкай да выхаду з могілак, можна было атрымаць асалоду ад іх выгляду: у цемры могілкі выглядалі як вялізны некропаль, які свеціцца святлом шматлікіх лампадак, устаноўленых па некалькі на магілах памерлых. І гэтае святло, і суцэльная чырвань габарытных агнёў аўтамабіляў тых, хто вяртаўся дадому пасля набажэнства, сведчылі пра тое, што каталіцкія вернікі Гродзеншчыны не забыліся пра тых, хто адышоў у вечнасць, якая чакае кожнага ў адпаведны для яго час.




























