У Нацыянальным санктуарыі і парафіях Беларусі пройдзе другі дзень Агульнабеларускай навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!» (+ТЭКСТЫ)
- 29 кастрычніка, 2025
- Catholicminsk.by
З нагоды малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і ўдзячнасці за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі 8 лістапада ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе (а таксама 1 лістапада ў парафіях) пройдзе другі дзень Агульнабеларускай навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!».
З распараджэння арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусіпа ініцыятыве Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з 4 кастрычніка 2025 года па 6 чэрвеня 2026 года ў Нацыянальным санктуарыі Марыі ў Будславе праводзіцца Агульнабеларуская навэнна — малітоўная падрыхтоўка да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і ўдзячнасці за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
— тлумачыць мэту правядзення Навэнны арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Асноўным днём, прызначаным для супольнай цэлебрацыі Эўхарыстыі і набажэнства, прысвечанага Найдаражэйшай Крыві Хрыста, будзе кожная першая субота месяца на працягу ўсяго перыяду падрыхтоўкі да ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе, якая адбудзецца 4 ліпеня 2026 года.
Выключна ў лістападзе:
- малітва навэннай у парафіях будзе адбывацца ва Урачыстасць Усіх Святых, 1 лістапада, з Фацімскім ружанцам;
- у Будславе другі дзень навэнны пройдзе 8 лістапада з традыцыйнай ружанцовай малітвай.
Парадак навэнны
- Ружанец;
- святая Імша (у Будславе);
- перапынак / пасілак(у Будславе);
- даклад прадстаўніка адказнай манаскай кангрэгацыі ці ордэну (у Будславе);
- разважанні на кожны дзень навэнны;
- Вяночак да Божай Міласэрнасці;
- Літанія да Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста;
- Малітва да Крыві Хрыстовай.
Тэксты набажэнстваў на паасобныя першыя суботы, падрыхтаваныя выдавецтвам «Про Хрысто», будуць змяшчацца ў часопісе «Ave Maria», а таксама на інтэрнэт-старонках: сatholic.by, catholicminsk.by, ave-maria.by.
Тэксты для друку
- Набажэнства на 1 (або 8) лістапада 2025 г. у фармаце .DOC>>> і .PDF>>>.
- Парадак Навэнны і План наведвання Нацыянальнага санктуарыя Марыі ў Будславе і правядзення набажэнстваў у парафіях у фармаце .DOC>>> і .PDF>>>.
- Ружанец перапрашэння Беззаганнага Сэрца Марыі ў рамках Навэнны у фармаце .DOC>>> і .PDF>>>.
- Разважанні на кожны дзень Навэнны у фармаце .DOC>>> і .PDF>>>.