Skip to main content

«Самая лепшая ў свеце»: мамам прысвячаецца

14 кастрычніка
  • 14 кастрычніка, 2025
  • Тэкст: Вікторыя Кароль-Маўчанская / Выява ілюстрацыйная
  • Паводле Catholic.by

Першы чалавек, якога адчувае дзіця, яшчэ да свайго нараджэння, першыя рукі, якія атуляюць пяшчотай — усё яе, матчына. Яна дае жыццё і вучыць першым крокам, яна выцірае слёзы і падтрымлівае ў цяжкія хвіліны, яна радуецца кожнаму новаму поспеху дзіцяці, хіба, больш за само дзіця. Яна паказвае прыклад жыцця і перадае веру.

Калі мама адыходзіць да дому Пана, застаецца памяць, застаюцца дзеці як сведчанне яе жыцця і паклікання, як дар, які яна прыняла ад Бога па прыкладзе Найсвяцейшай Панны Марыі, выгадавала і адпусціла ў вялікі свет. 

Роля маці заўсёды няпростая, хоць у сённяшнія часы жанчыны маюць шмат прылад, якія значна палягчаюць жыццё.

А як жа матулі мінулага стагоддзя здолелі выхаваць такіх цудоўных дзяцей, нягледзячы на ліхалецці і войны, цяжкую працу і нястачу? Як яны захавалі пры гэтым бадзёрасць духа, ясныя вочы і моцную веру, якую перадалі дзецям? Якімі былі гэтыя жанчыны?

У адказ на гэтыя пытанні і нарадзіўся на «Радыё Марыя» праект, у якім спачатку слухачы і валанцёры падзяліліся ўспамінамі пра сваім мам, а потым да іх далучыліся і кансэкраваныя асобы.

Сёння, у гэты святочны дзень мы запрашаем вас паглядзць перадачы з цыкла «Самая лепшая ў свеце», у якіх пра сваіх мам расказваюць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш КандрусевічГанна Дубовік (мама ксяндза Дзмітрыя Дубовіка, пробашча ў Шэметаве) і валанцёр Ірэна Рубінава.

Зрабіць гэта можна па спасылцы ТУТ>>>

Паслухаць аповеды валанцёраў і слухачоў можна на сайце ТУТ>>>

Са святам вас, самыя лепшыя ў свеце — нашы мамы!