9 студзеня арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Язафата ў Сапоцкіне (Сапоцкінскі дэканат, Гродзенская дыяцэзія), які ў снежні 2025 года пацярпеў ад пажару.
ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Калядныя спектаклі ў Багданаве – евангелізацыя праз творчасць
Адной з цудоўных магчымасцяў евангелізацыі праз творчасць з яўляецца традыцыя падрыхтоўкі калядных спектакляў. У гэтым літургічным годзе ўвазе вернікаў парафіі святога Міхала Арханёла ў Багданаве (Валожынскі дэканат) былі прадстаўлены 2 сцэнкі, якія разам з дзецьмі і моладдзю падрыхтавалі сястра Алена Дварэцкая і ксёндз канонік Андрэй Яркавец.
У Мінску прайшла канферэнцыя «Каталіцкі Касцёл у Беларусі: праз стагоддзі»
8 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася другая калядная канферэнцыя «Каталіцкі Касцёл у Беларусі: праз стагоддзі», арганізаваная Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй Рыма-каталіцкага Касцёла пры падтрымцы Апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.
Даклад біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB «Каталіцкі Касцёл у Беларусі ў кантэксце 35-годдзя аднаўлення яго структур»
Падчас каляднай канферэнцыі, якая прайшла 8 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, з дакладам, прысвечаным 35-годдзю аднаўлення структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, да прысутных звярнуўся Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, адказны за Магілёўскі рэгіён.
Слова, якое аб’ядноўвае: Мітрапаліт Юзаф Станеўскі сустрэўся з вернікамі з парушэннем слыху (+ ВІДЭА)
У першую нядзелю новага года, 4 студзеня, Мінская архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі стала месцам асаблівай і глыбокай духоўнай сустрэчы. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі узначаліў святую Імшу, якая была цалкам адаптавана для людзей глухіх і з парушэннем слыху. Гэта падзея стала яркім сведчаннем таго, што Касцёл адкрыты для ўсіх і Божае слова даходзіць да кожнага сэрца, незалежна ад фізічных абмежаванняў людзей.
Біскуп Юрый Касабуцкі наведаў парафіі ў Слуцку і Старых Дарогах
4 студзеня, у Другую Нядзелю пасля Божага Нараджэння, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі завітаў у парафіі святога Антонія ў Слуцку і Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Старых Дарогах (Нясвіжскі дэканат).
Першы Калядны турнір па настольным тэнісе на прызы Мітрапаліта Юзафа Станеўскага прайшоў у Мінску
Свята спорту, духу і маладосці прайшло ў першыя дні новага 2026 года.
З нагоды юбілею арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу падзякі ў Адэльску і Гродне
6 студзеня ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч раніцай цэлебраваў святую Імшу падзякі за восемдзясят гадоў жыцця ў роднай парафіі ў Адэльску, а вечарам — у гродзенскай катэдры.