Біскуп Юрый Касабуцкі наведаў парафіі ў Слуцку і Старых Дарогах
- 7 студзеня, 2026
- Тэкст і фота: с. Вікторыя Галуза CSSH // Catholicminsk.by
4 студзеня, у Другую Нядзелю пасля Божага Нараджэння, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі завітаў у парафіі святога Антонія ў Слуцку і Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Старых Дарогах (Нясвіжскі дэканат).
Напачатку сустрэчы пастыр наведаў парафіяльныя яслі: менавіта ў францішканаў яны адрозніваюцца разнастайнасцю і маштабнасцю.
Асаблівым момантам сустрэчы стала святая Імша, якую узначаліў іерарх.
Падчас гаміліі біскуп звярнуўся да вернікаў:
Ён нагадаў, што Езус прыйшоў у свет, каб «пазнаць усе цяжкасці чалавека, таму кожны з нас у любы момант можа да Яго звярнуцца і можа быць упэўнены, што яго прымуць і пачуюць».
Напрыканцы Імшы ў Слуцку адбыўся канцэрт калядных песень. Дзеці з усёй шчырасцю і захапленнем праслаўлялі Бога, выконваючы традыцыйныя і сучасныя калядныя спевы, а таксама дэманструючы свае таленты, іграючы на розных музычных інструментах. Іх выступ стаў жывой малітвай, якая кранула сэрцы ўсіх прысутных.
Візіт біскупа Юрыя не толькі ўмацаваў супольнасці, але і нагадаў простую і глыбокую праўду: кожная сустрэча можа стаць крыніцай любові і цеплыні, калі людзі адкрыюць на яе свае сэрцы.








