У панядзелак 5 студзеня ў парафіі святога Юзафа ў Маладзечне з удзелам Мінскага катэдральнага капітула святога Міхала Арханёла і Маці Божай Будслаўскай прайшла святая Імша з нагоды важнай юбілейнай даты.
Пастырскае слова арцыбіскупа Станеўскага на ўрачыстасць Аб’яўлення Пана
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе духавенству і вернікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Пастырскае слова на ўрачыстасць Аб’яўлення Пана.
У Мінску ўрачыста адзначылі юбілей арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
3 студзеня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, маці касцёлаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, прайшло святкаванне 80-годдзя заслужанага іерарха арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча. Імшу падзякі за пражытыя гады і плёны шматгадовага служэння Каталіцкаму Касцёлу ўзначаліў сам дастойны юбіляр.
3акрыццё юбілейнага года адбылося ў галоўным касцёле Мінска
30 снежня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, які на працягу года быў адной з трох юбілейных святыняў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, адбылося ўрачыстае закрыццё Юбілейнага года.
Дабрачынную акцыю для пажылых людзей «Ад усёй душы» правяла моладзь з парафіі святога Антонія ў Мар’інай Горцы
28 снежня ў межах агульнадзяржаўнай навагодняй дабрачыннай акцыі для пажылых людзей «Ад усёй душы» моладзь з парафіі святога Антонія ў Мар’інай Горцы завітала ў ДУ «Пухавіцкі сацыяльны пансіянат “Сямейны ачаг”», каб павіншаваць яго жыхароў з Божым Нараджэннем і Новым годам.