Дабрачынную акцыю для пажылых людзей «Ад усёй душы» правяла моладзь з парафіі святога Антонія ў Мар’інай Горцы
- 29 снежня, 2025
- Тэкст: Сняжана Буцук / Фота: Сняжана Буцук, Антон Шавело // Catholicminsk.by
28 снежня ў межах агульнадзяржаўнай навагодняй дабрачыннай акцыі для пажылых людзей «Ад усёй душы» моладзь з парафіі святога Антонія ў Мар’інай Горцы завітала ў ДУ «Пухавіцкі сацыяльны пансіянат “Сямейны ачаг”», каб павіншаваць яго жыхароў з Божым Нараджэннем і Новым годам.
Вось ужо дванаццаць гадоў запар гэты дзень для інтэрната заўсёды доўгачаканы. Ён сагрэты цеплынёй дзіцячых ўсмешак, сумеснымі спевамі калядак, найлепшымі і шчырымі пажаданнямі з нагоды сустрэчы з галоўным цудам — Божай любоўю ў нованароджаным Хрысце.
Падчас імпрэзы былі спевы, гульні, танцы, а таксама ўсіх гледачоў чакаў салодкі пачастунак ад артыстаў.
— так аргументуюць удзельнікі канцэрта свой прыезд.
У позірках малых артыстаў гледачы сустрэлі цудоўнае зіхаценне бэтлеемскай зоркі. «Няхай яна і надалей не згасае, адорвае надзеяй, умацоўвае веру ў дабрыню і любоў. А ўсе мы будзем падобныя да пастушкоў альбо мудрацоў: паклонімся Збавіцелю, ахвяруючы час на дапамогу патрабуючым, абдымем малітвамі і падорым хвіліны радасці і цеплыні», — пажадалі яны.






