Удзельнікі руху «Сужэнскія сустрэчы» Руслан і Аліна Жук дзеляцца з чытачамі партала Catholic.by тым, як удзел у рэкалекцыях для сужонкаў дапамог ім пазбегчы шматлікіх памылак і разам пераадолець праблемы ў сямейным жыцці.
Час надзеі. Па старонках снежаньскага нумара часопіса «Ave Maria»
Cа зместам апошняга нумара ў Юбілейным годзе знаёміць Ганна Шаўчэнка.
Арцыбіскуп Станеўскі ў свята Хросту Пана наведаў магілёўскую конкатэдральную парафію
11 студзеня, у свята Хросту Пана, якое адзначаецца ў першую нядзелю пасля ўрачыстасці Аб’яўлення Пана, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, наведаў парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве.
Арцыбіскуп Кандрусевіч памаліўся ў Жалудку за свайго духоўнага настаўніка, ксяндза прэлата Пятра Барташэвіча, у 35-ю гадавіну яго смерці
13 студзеня арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Жалудку (Шчучынскі дэканат, Гродзенская дыяцэзія) узначаліў святую Імшу, якую ён ахвяраваў у інтэнцыі святой памяці ксяндза прэлата Пятра Барташэвіча ў 35-ю гадавіну яго адыходу да дому нябеснага Айца.
Апостальская Сталіца аб’явіла поўны адпуст на 800-годдзе смерці святога Францішка
Апостальская пэнітэнцыярыя ўдзяляе поўны адпуст з нагоды Года святога Францішка. Ён праходзіць у Касцёле з 10 студзеня 2026 года па 10 студзеня 2027 года і прымеркаваны да 800-й гадавіны смерці Асізскага Бедняка.
Арцыбіскуп Кандрусевіч у свята Хросту Пана ў дзвюх парафіях памаліўся за памерлых святароў і з нагоды юбілею святыні
11 cтудзеня, у нядзелю Хросту Пана, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў дзве святыя Імшы ў двух касцёлах Гродзенскай дыяцэзіі.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Гродзенскую семінарыю
10 студзеня з нагоды свайго 80-годдзя арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Гродзенскую міждыяцэзіяльную духоўную семінарыю і цэлебраваў Эўхарыстыю ў капліцы гэтай Alma Mater, якую заснаваў 35 гадоў таму.
Ксяндзы хрыстусоўцы запрашаюць да ўдзелу ў IV Мінскім біблійным марафоне
25 студзеня, у Нядзелю Божага слова, ксяндзы хрыстусоўцы, якія нясуць служэнне ў сталічнай парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ, запрашаюць усіх ахвотных да ўдзелу ў IV Мінскім біблійным марафоне.
