Skip to main content

Каментарый арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да Паслання Папы Льва XIV на 59-ы Сусветны дзень міру

Каментарый арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да Паслання Папы Льва XIV на 59-ы Сусветны дзень міру, які адзначаецца 1 студзеня 2026 года. МІР З ВАМІ ЎСІМІ. ДА НЯЎЗБРОЕНАГА І РАЗЗБРОЕНАГА МІРУ Дарагія браты і сёстры, 1. Сардэчна вітаю вас у Новым 2026 годзе і віншую з пачаткам новай жыццёвай пілігрымкі, якую Бог дазваляе нам распачаць з мэтай нашага духоўнага дасканалення і выканання місіі, якую Ён кожнаму з нас даручыў у Касцёле і грамадстве. Гэты новы этап нашага жыцця мы распачынаем з Марыяй, якую ў першы дзень Новага года праслаўляем як Багародзіцу. Мы...

Continue reading

У Мінску з удзелам біскупа Юрыя Касабуцкага прайшла аплаткавая сустрэча ўдзельнікаў руху «Легіён Марыі»

27 снежня ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшага Панны Марыі ў Мінску прайшла аплаткавая сустрэча ўдзельнікаў руху «Легіён Марыі».

Continue reading

Арцыбіскуп Кандрусевіч у свята Святой Сям’і ў Барысаве: Лекам на сужанскія крызісы з’яўляюцца тры словы — «дзякуй, перапрашаю і калі ласка»

28 снежня, у нядзелю Святой Сям’і, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч прыбыў у парафію Спаслання Святога Духа ў Барысаве па запрашэнні яе пробашча, ксяндза прэлата Уладзіслава Завальнюка.

Continue reading

У Мінску адбылася аплаткавая сустрэча катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

У перыяд Божага Нараджэння ёсць прыгожы звычай збірацца на аплаткавыя сустрэчы. Калектывы, рухі, супольнасці, арганізацыі збіраюцца разам каб падзяліцца аплаткай, выказваючы адно аднаму пры гэтым святочныя віншаванні. 27 снежня, ва ўспамін святога Яна Евангеліста, у мінскай архікатэдры адбылася сустрэча катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама ўдзельнікаў апостальскага руху «Легіён Марыі».

Continue reading

Біскуп Аляксандр Яшэўскі ў Магілёве: «Надзея — гэта святло ў цемры, гэта любоў, якая не знікае»

У нядзелю 28 снежня ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі сабраліся сотні вернікаў, каб разам адзначыць завяршэнне Юбілейнага года надзеі. Урачыстасць супала са святам Святой Сям’і — Езуса, Марыі і Юзафа, што надало падзеі асаблівы духоўны сэнс, бо менавіта сям’я з’яўляецца тым месцам, дзе нараджаецца і жыве надзея.

Continue reading

Пастырскае слова арцыбіскупа Станеўскага на свята Святой Сям’і

Напярэдадні свята Святой Сям’і арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе да ўсіх верных сваё слова.

Continue reading

У студзені пройдзе чацвёрты дзень Агульнабеларускай навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!»

3 студзеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе, а таксама ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдуць набажэнствы ў чацвёрты дзень Агульнабеларускай навэнны, дзякуючы якой Касцёл у Беларусі рыхтуецца да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і якая з’яўляецца выразам удзячнасці Богу за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Continue reading

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на Божае Нараджэнне наведаў тры парафіі ў Брэсце

У гэтым годзе арцыбіскуп эмэрыт цэлебраваў Імшу Пастэрку ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце, а на Урачыстасць Нараджэння Пана ўзначаліў ранішнюю Эўхарыстыю ў касцёле Маці Божай Каралевы і вячэрнюю ў касцёле святога Юзафа.

Continue reading