Слова, якое аб’ядноўвае: Мітрапаліт Юзаф Станеўскі сустрэўся з вернікамі з парушэннем слыху (+ ВІДЭА)
- 7 студзеня, 2026
- Тэкст: кс. Ян Кузюк / Фота: удзельнікі сустрэчы // Catholicminsk.by
У першую нядзелю новага года, 4 студзеня, Мінская архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі стала месцам асаблівай і глыбокай духоўнай сустрэчы. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі узначаліў святую Імшу, якая была цалкам адаптавана для людзей глухіх і з парушэннем слыху. Гэта падзея стала яркім сведчаннем таго, што Касцёл адкрыты для ўсіх і Божае слова даходзіць да кожнага сэрца, незалежна ад фізічных абмежаванняў людзей.
Кожная малітва, чытанне Евангелля і гамілія былі перакладзены на жэставую мову (ЖМ), што дазволіла ўсім прысутным поўнасцю ўключыцца ў літургію.

Падчас гаміліі Мітрапаліт Станеўскі, звяртаючыся да вернікаў праз перакладчыка ЖМ Юрыя Стэльмаха, падкрэсліў:

Пасля Імшы адбылася аплаткавая сустрэча з арцыбіскупа з вернікамі з парушэннем слыху і валанцёрамі. Ён адзначыў, што сустрэча з гэтай суполкай для яго з’яўляецца вялікай радасцю.
Удзел у такіх набажэнствах прымаюць не толькі людзі з парушэннямі слыху, але і іх сваякі, сябры, а таксама валанцёры, якія вывучаюць ЖМ.

Гэтая сустрэча — важны крок да большай адкрытасці і даступнасці Касцёла для ўсіх. Божае слова, перададзенае праз мову жэстаў, набыло новую візуальную моц, нагадваючы, што найгалоўнейшае ў веры — гэта любоў, разуменне і супольнасць, якія не ведаюць перашкод.




















