Skip to main content

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў пацярпелы ад пажару сапоцкінскі касцёл

9 студзеня
  • 10 студзеня, 2026
  • Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

9 студзеня арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Язафата ў Сапоцкіне (Сапоцкінскі дэканат, Гродзенская дыяцэзія), які ў снежні 2025 года пацярпеў ад пажару.

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, пробашч сапоцкінскай парафіі ксёндз Антоні Абухоўскі азнаёміў іерарха з ходам прац па аднаўленні касцёла. Сярод іншага пробашч адзначыў, што парафіяне актыўна ўключыліся ў аднаўленне святыні – яна займае ў іх жыцці важнае месца.

Арцыбіскуп запэўніў пробашча, што памятае ў сваіх малітвах аб гэтай парафіяльнай супольнасці, якая сутыкнулася з такім вялікім выпрабаваннем. Ён пажадаў, каб шмат людзей добрай волі ўжо ў бліжэйшы час прыйшло на дапамогу і падтрымала ахвяраваннямі, працай і малітвай сапоцкінскіх вернікаў і справу аднаўлення святыні.

Дапамагчы ў аднаўленні касцёла пасля пажару можа кожны жадаючы.

Банкаўскія рэквізіты парафіі:

РО «Религиозная община приход костела Вознесения на небеса Пресвятой Девы Марии и святого Иосафата в г. п. Сопоцкин Гродненского района Гродненской епархии Римско-католической Церкви в Республике Беларусь»
УНП 500030886
р/с BY56 AKBB3015 0000 4672 4400 0000
БИК AKBBBY2X
добровольные пожертвования на восстановление костела