2 красавіка ўвечары ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша Вячэры Пана, якая транслявалася на беларускім тэлебачанні.
Крыжовы шлях вачыма дзяцей: незвычайны погляд на велікапоснае набажэнства ў парафіі святога Арханёла Міхала ў Гатава
У парафіі святога Арханёла Міхала, што ў Гатава Мінскага раёна, прайшло велікапоснае набажэнства з удзелам юных вернікаў.
«Вось я, пашлі мяне»: у Магілёве адбылася святая Імша Хрызма і аднаўленне святарскіх абяцанняў
2 красавіка, у Вялікі чацвер, у катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве была цэлебравана Імша Хрызма. Літургію ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска‑Магілёўскай архідыяцэзіі і адказны за Магілёўскі рэгіён біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
Вялікі чацвер: у мінскай архікатэдры адбылася Імша Хрызма
2 красавіка ў Вялікі чацвер — дзень устанаўлення Панам Езусам сакрамэнтаў святарства і Эўхарыстыі — святары Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі канцэлебравалі святую Імшу Хрызма разам са сваімі біскупамі ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, падчас якой аднавілі свае святарскія абяцанні.
Агульнамінскі Крыжовы шлях: «Духоўнае адраджэнне»
У Вялікую сераду 1 красавіка на цвінтары касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску прайшоў традыцыйны Агульнамінскі Крыжовы шлях.
Нават тынэйджары штурмуюць Біблію: парафія святога Роха прадставіла ўдзельнікаў на конкурс знаўцаў Святога Пісання
Парафіяне мінскага касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы вось ужо восем гадоў запар актыўна ўдзельнічаюць у дыяцэзіяльным конкурсе на веданне Бібліі.
У Бараўлянскай парафіі адбыўся тэатралізаваны Крыжовы шлях
У пятніцу, 27 сакавіка, на перадапошнім тыдні Вялікага посту ў Бараўлянскай парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў адбыўся тэатралізаваны Крыжовы шлях пад назвай «Сучаснасць — новыя грахі». Пастаноўку падрыхтавала сястра Марцэліна Мігач ISSM.
